wd wp Пошук:

Эра свабоды

Гісторыя Швецыі

Дагістарычныя Швецыя
Эпоха вікінгаў
Кальмарская унія
Шведская імперыя
Эра свабоды
Шведска-нарвежская унія
Швецыя ў 19 стагоддзі
Швецыя ў Першай сусветнай вайне
Швецыя ў Другой сусветнай вайне

Эра свабоды ці эпоха свабоды (шведск.: Frihetstiden) — паўвекавы эксперымент у Швецыі з парламенцкай сістэмай і павелічэннем грамадзянскіх правоў у перыяд ад смерці Карла XII у 1718 да перавароту Густава III у 1772. Пераход улады ад манархіі да парламента быў прамым вынікам катастрафічнай Паўночнай вайны.

Аднак пры выкарыстанні ў дачыненні да гэтага перыяду тэрміна «парламентарызм» неабходна ўлічваць, што ў Швецыі сярэдзіны XVIII стагоддзя не было таго, што сёння разумеецца пад дэмакратыяй. Хоць падатковае сялянства было прадстаўлена ў парламенце, яго ўплыў быў непрапарцыйна малым, у той час як мяшчане, якія не мелі ўласнасці, што магла абкладацца падаткамі, зусім не мелі права голасу.

Паражэнне ў Паўночнай вайне звяло Швецыю да становішча другараднай еўрапейскай дзяржавы. Паводле мірнага дагавора 1721 года Швецыя страціла ўсе свае ўладанні ва ўсходняй Прыбалтыцы, частку Фінляндыі - паўднёва-заходнюю Карэлію і Выбарг, а таксама большасць нямецкіх уладанняў. Цяжкае становішча ў краіне пагаршалася вялікім дзяржаўным доўгам, людскімі стратамі і ваеннымі спусташэннямі.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Гісторыя XVIII стагоддзя
Катэгорыя·Гістарычныя перыяды
Катэгорыя·Гісторыя Швецыі