wd wp Пошук:

Энтані Блінкен

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Энтані Джон Блінкен (англ.: Antony John Blinken; 16 красавіка 1962, Нью-Ёрк) — амерыканскі дзяржаўны дзеяч, намеснік дзяржаўнага сакратара ЗША ў 2015—2017 гадах, дзяржаўны сакратар ЗША з 26 студзеня 2021 года.

Біяграфія

Сын Дональда Блінкена з сям’і ўплывовага нью-ёркскага юрыста і Джудыт Блінкен, менеджара танцавальнай трупы Мерса Канінгема. Скончыў прыватную нью-ёркскую школу Далтона. У 1970 годзе бацькі развяліся, і праз год яго маці выйшла замуж за польскага юрыста, які выжыў у Халакосце, пісьменніка Самюэля Пізара і пераехала разам з сынам у Парыж, дзе кіравала Амерыканскім цэнтрам для студэнтаў і мастакоў. У 1984 годзе Блінкен скончыў Гарвардскі ўніверсітэт, працягнуў навучанне ў Калумбійскім універсітэце[8].

Спічрайтар прэзідэнта Біла Клінтана[9].

На працягу першага тэрміна Барака Абамы ў 2009—2013 гадах, займаў пасаду саветніка па нацыянальнай бяспецы віцэ-прэзідэнта Джо Байдэна[10].

У 2013—2015 гадах з’яўляўся намеснікам саветніка па нацыянальнай бяспецы прэзідэнта ЗША, у 2015—2017 гадах — намеснікам дзяржаўнага сакратара ЗША[11].

У 2018 годзе заснаваў разам былой памочніцай міністра абароны ЗША па палітычных пытаннях Мішэль Флурнуа кансалтынгавую фірму WestExec Advisors[12].

У лістападзе 2020 Джо Байдэн назваў яго будучым дзяржсакратаром ЗША ў сваёй камандзе[13]. 26 студзеня 2021 года Сенат большасцю галасоў зацвердзіў кандыдатуру Блінкена на пасаду Дзяржаўнага сакратара ЗША[14].

Асабістае жыццё

Жанаты з каталічкай ірландскага паходжання Эван Раян, унучкай былога кіраўніка Сакрэтнай службы ЗША, якая пачынала сваю кар’еру ў 1990-я гады, як намесніца Першай лэдзі ЗША[15].

Зноскі

  1. Jewish Virtual Library — 1998.
  2. Library of Congress Authorities — Library of Congress.
  3. Jewish Virtual Library — 1998.
  4. 1 2 3 4 5 Momtaz R., Herszenhorn D. M. Nine things to know about Antony Blinken // PoliticoCity of Brussels: Springer Science+Business Media, 2020. Праверана 25 лістапада 2020.
  5. WEDDINGS; Evan Ryan, Antony Blinken // The New York Times / D. BaquetManhattan, NYC: The New York Times Company, A. G. Sulzberger, 2002. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X Праверана 8 сакавіка 2021.
  6. El gobierno de Biden denunció que Argentina tiene un “sistema judicial ineficaz y politizado” que impide frenar la corrupción
  7. 1 2 The World According to Tony Blinken—in the 1980sWashington: 2021. — ISSN 2381-1595
  8. Jason Horowitz Antony Blinken steps into the spotlight with Obama administration role(англ.) . The Washington Post (15 верасня 2013). Праверана 11 лістапада 2020.
  9. Demetri Sevastopulo Biden’s ‘alter ego’ Antony Blinken tipped for top foreign policy job(англ.) . Financial Times (23 лістапада 2020). Праверана 23 лістапада 2020.
  10. Omri Nahmias Who is on Biden’s foreign-policy team, and what are their positions?(англ.) . The Jerusalem Post (20 ліпеня 2020). Праверана 11 лістапада 2020.
  11. Michael Martina, Simon Lewis, Arshad Mohammed Biden confidant Antony Blinken expected to get key foreign policy role(англ.) . Reuters (11 лістапада 2020). Праверана 11 лістапада 2020.
  12. Marianne Levine and Theodoric Meyer Former Obama officials launch strategic advisory firm(англ.) . Politico (16 лютага 2018). Праверана 13 лістапада 2020.
  13. Байдэн назваў імя будучага дзяржсакратара ЗША(недаступная спасылка), Радыё Свабода, 23-11-2020
  14. Ентоні Блінкер — новий держсекретар США: що про нього відомо, 24 канал, 26-01-2021
  15. Corine Lesnes Ils feront le monde (10/43) : Antony Blinken, l’étoile montante de la diplomatie américaine(фр.) . Le Monde (29 ліпеня 2014). Праверана 11 лістапада 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1962 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 красавіка
Катэгорыя·Члены Дэмакратычнай партыі ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў акрузе Уэстчэстэр
Катэгорыя·Дзяржаўныя сакратары ЗША
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Адвакаты ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Дыпламаты ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нью-Ёрку