wd wp Пошук:

Эмілі Дэшанель

Эмілі Эрын Дэшанель (англ.: Emily Erin Deschanel, нар. 11 кастрычніка 1976[2], Лос-Анджэлес, Каліфорнія, ЗША) — амерыканская кінаактрыса, прадзюсар, найбольш вядомая галоўнай роляй у тэлесерыяле «Косці».

Біяграфія

Эмілі Дэшанель нарадзілася ў Лос-Анджэлесе ў сям’і намінанта на прэмію «Оскар» кінааператара Калеба Дэшанель і актрысы Мэры Джо Дэшанель (Уэйр). Праўнучка Поля Дэшанеля, 11-га прэзідэнта Францыі[3]. Мае ірландска-французскае паходжанне[4]. Таксама ў яе ёсць сястра Зоўі Дэшанель, актрыса.

Скончыла Бостанскі ўніверсітэт па спецыяльнасці «тэатральнае мастацтва» са ступенню бакалаўра[5]. З’яўляецца веганкай і ўдзельніцай руху PETA[6].

25 верасня 2010 годзе выйшла замуж за акцёра Дэвіда Хорнсбі(англ.) бел.[7]. 31 сакавіка 2011 года было абвешчана, што муж і жонка чакаюць з’яўлення першынца. Іх сын, Генры Хорнсбі, нарадзіўся 21 верасня 2011 года[8].

Кар’ера

Эмілі дэбютавала ў фільме «Шчаслівы выпадак» у 1994 годзе. А пасля поспеху экранізацыі рамана Стывена Кінга «Чырвоная ружа» (2002 год) прыняла ўдзел у здымках фільмаў «Халодная гара» (2003 год), «Алама» (2004 год) і «Чалавек-павук 2» (2004 год), пасля чаго была адзначана ў рэйтынгах часопіса Interview Magazine сярод шасці актрыс, на якіх варта звярнуць увага ў 2004 годзе. Сыграўшы ў 2005 годзе ў «Бугімене», Дэшанель была запрошана на ролю доктара Тэмперанс Брэнан у тэлесерыяле «Косці» кампаніі FOX. За гэту ролю актрыса ўдастоілася намінацый на Satellite Award у 2006 годзе і на Teen Choice Awards у 2007-м. Пачынаючы з трэцяга сезона серыяла, Эмілі паспрабавала сябе ў якасці яго прадзюсара.

Фільмаграфія

Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
1994
ф Шчаслівы выпадак It Could Happen To Youактывістка, якая кідаецца фарбай
2000
ф It's a Shame About Ray It's a Shame About RayМэгі
2001
тф Сардэчны дэпартамент The Heart DepartmentМод Элін
2002сАсабняк «Чырвоная ружа»Rose RedПэм Эшберы
2002сЗакон і парадак: Аддзел спецыяльных расследаванняўLaw & Order: Special Victims UnitКэсі Джэрмейн
2002сПравідэнсProvidenceЭні Фрэнк
2003
тф The Dan Show The Dan ShowСэм
2003
ф Перадышка EasyЛора Хэрыс
2003
ф Халодная гара Cold Mountainмісіс Морган
2004
ф Форт Алама The AlamoРазана Трэвіс
2004сРасследаванне ДжорданCrossing JordanМішэль
2004
ф Чалавек-павук 2 Spider-Man 2ресепшыяніст
2004
ф Old Tricks Old Tricksжанчына
2005
ф Бугімен BoogeymanКейт Хоўтан
2005
ф Нямая цішыня MuteКлэр
2005
ф That Night That NightЭні
2006
ф Дарога да славы Glory RoadМэры Хэскінс
2009
ф Мой анёл-захавальнік My Sister's Keeperдоктар Фаркуад
20052011сКосціBonesдоктар Тэмперанс «Косці» Брэнан
2012
ф The Perfect Family The Perfect FamilyШэнан Кліры

Зноскі

  1. 1 2 (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.
  2. Emily Deschanel Bio, Pictures, News
  3. «Kissing» Zooey — ParisMatch.com
  4. Olsen, Mark. A scene stealer steps off the sidelines (нявызн.), Los Angeles Times (February 16, 2003). Праверана December 10, 2010.
  5. Emily Deschanel on TV.com Архівавана 30 красавіка 2009.
  6. http://www.thankingthemonkey.com/ Interview with Access Hollywood
  7. Zuckerman, Suzanne. Actress Emily Deschanel Weds (нявызн.) (September 25, 2010). Праверана September 26, 2010.
  8. Raferty, Raferty. Emily Deschanel Has a Baby Boy (нявызн.), The Washington Post (September 21, 2011). Праверана September 21, 2011.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1976 годзе
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Актрысы ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Актрысы паводле алфавіта