wd wp Пошук:

Стывен Кінг

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кінг. Стывен Эдвін Кінг (англ.: Stephen Edwin King; 21 верасня 1947, Портленд, штат Мэн, ЗША) — амерыканскі пісьменнік, працуе ў жанрах жахаў, трылера, фантастыкі і містыкі.

Некаторыя творы апублікаваў пад псеўданімамі:

Біяграфія

Калі Стывену было 2 гады, яго бацька выйшаў купіць цыгарэт і не вярнуўся. Яго далейшы лёс застаўся загадкай. Потым Стывен выпадкова знайшоў на гарышчы сшыткі — бацькавы спробы пяра.

Кінг пачаў кар’еру пісьменніка ў студзені 1959 года, калі разам з старэйшым братам намерыўся выдаваць мясцовую газету.

У 1966 годзе Кінг скончыў сярэднюю школу і паступіў ва ўніверсітэт штата Мэн. Там ён пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай — Табітаю Спрус. У 1970 годзе скончыў ўніверсітэт са ступенню бакалаўра, да вайсковай службы яго прызналі нягодным. Першы час сям’я жыла на заробак Кінга ў пральні, жончыну стыпендыю і нешматлікія ганарары Кінга за выданне яго апавяданняў у часопісах. У гэты час у іх нарадзіліся сын і дачка.

Увосень 1971 года Кінг пачаў працаваць настаўнікам англійскай мовы ў школе горада Хэмпдэн (штат Мэн). Яго жонка знайшла ў сметніцы чарнавы варыянт рамана «Кэры», які Стывен палічыў за няўдалы, і прымусіла дапрацаваць яго.

У 1974 годзе выдавецтва «Doubleday» выдае раман «Кэры», за які Кінг атрымаў аванс 2500 $. Потым выдавецтва прадало аўтарскія правы на «Кэры» Новай амерыканскай бібліятэцы за 400 000 $, палову з якіх атрымаў Кінг. Гэта дазволіла яму пакінуць працу ў школе. Восенню 1974 года Кінг пераязджае ў Боўлдэр, штат Каларада. Тут ён жыве год і працуе над раманам «Ззянне».

Пры канцы 1970-х Кінг пад псеўданімам «Рычард Бахман» выдаў свой раман «Змірыцца з гэтым» пад назвай «Лютасць».

У 1982 годзе з’яўляецца кніга «Стралок» — першы раман з цыкла «Цёмная Вежа».

У 1989 годзе Кінг падпісаў кантракт з выдавецтвам «Вікінг», паводле якога мусіў атрымаць 35 млн $ за чатыры наступныя кнігі, але ў 1997 годзе скасаваў яго, бо планаваў атрымаць 17 млн $ за кнігу «Мех з косткамі». Дзеля гэтага ён падпісвае новы кантракт з выдавецтвам «Сайман энд Шустэр», паводле якога атрымлівае 8 млн $ авансу і 50 % прыбытку ад продажу.

У 1999 годзе Кінга збіла машына. Пісьменнік атрымаў сур’ёзныя пашкоджанні. Гэты выпадак ён апісаў у сваіх успамінах («Як пісаць кнігі») і ў сёмай частцы «Цёмнай Вежы».

У 2004 годзе выходзіць апошняя частка эпапеі «Цёмная вежа», якая, як абяцаў пісьменьнік, была яго апошнім творам. Але Кінг не стрымаў слова і публікаваў кнігі надалей.

У 2009 годзе Стывен Кінг нарэшце апублікаваў раман «Пад купалам», які ён двойчы няўдала намагаўся напісаць у 1970-х і 1980-х гадах[6][7].

У 2011 годзе выйшаў раман «11/22/63». У 2012 годзе выйшаў восьмы том цыкла пра Цёмную Вежу – «Вецер у замочную шчыліну»[8]. Таксама Кінг напісаў раман «Краіна радасці» (Joyland), і раман «Доктар Сон», працяг рамана «Ззянне», які выйшаў у верасні 2013 года.

Пераклады на беларускую мову

На беларускую мову Кінга не перакладалі.

Зноскі

  1. Stephen King // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Stephen King // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
  4. 1 2 (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.
  5. 1 2 http://web.archive.org/web/20210308101543/https://stephenking.com/the-author/ Праверана 10 сакавіка 2021.
  6. J. Maslin Stephen King’s Latest Cast Feels Real(нявызн.). The New York Times (11 лістапада 2009).
  7. J. Parker Stephen King’s Glass ­Menagerie(нявызн.). The New York Times (5 лістапада 2009).
  8. StephenKing.com is proud to announce The Dark Tower: The Wind Through the Keyhole. The next installment of the epic series is set for release in 2012.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Англамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Члены Дэмакратычнай партыі ЗША
Катэгорыя·Пісьменнікі XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Портлендзе (Мэн)
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1947 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пісьменнікі-фантасты ЗША
Катэгорыя·Пісьменнікі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Аўтары літаратуры жахаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных