wd wp Пошук:

Марцін Шульц

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шульц.

Марцін Шульц (ням.: Martin Schulz; 20 снежня 1955, Эшвайлер, ФРГ) — нямецкі палітык, сябра Партыі еўрапейскіх сацыялістаў, дэпутат Еўрапарламента з 1994 года. Старшыня Еўрапарламента з 17 студзеня 2012 па 17 студзеня 2017 года.

Біяграфія

Нарадзіўся 20 снежня 1955 года ў Эшвайлеры (ФРГ).

У перыяд з 1977 па 1982 год працаваў у розных выдавецтвах і кніжных крамах. З 1982 года па 1994 год быў уладальнікам кнігарні.

У 1984 годзе Марцін Шульц стаў дарадцам горада Вюрзелен ў зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія. У 1987—1998 гадах у тым жа горадзе займаў пасаду мэра.

У 1974 годзе Шульц ўступіў у маладзёжную сацыял-дэмакратычную арганізацыю «Jusos». З 1991 па 1999 год ён быў членам Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі. У 1995 годзе ён стаў членам выканаўчага органа партыі ў раёне Сярэдняга Рэйна, у наступным годзе ён быў абраны старшынёй партыі ў Аахене. У 1999 годзе ён стаў членам праўлення нацыянальнай партыі.

У 1994 годзе ён быў абраны ў Еўрапейскі парламент. У наступных выбарах (у 1999, 2004 і 2009 гадах) быў пераабраны. У якасці каардынатара працаваў у падкамісіі па правах чалавека ў Партыі еўрапейскіх сацыялістаў у 1994—1996 гадах. Затым у 1996—2000 гадах выконваў тыя ж функцыі ў Камітэце па грамадзянскіх свабодаў, юстыцыі і ўнутраных справах. У 2000—2004 гадах ён быў старшынёй групы нямецкіх сацыял-дэмакратаў у Еўрапейскім парламенце. З 2002 года стаў першым намеснікам старшыні парламенцкай групы сацыялістаў, у 2004 годзе стаў яе старшынёй. З 2009 года стаў старшынёй Партыі еўрапейскіх сацыялістаў, а затым і групы сацыял-дэмакратаў.

17 студзеня 2012 года Марцін Шульц змяніў Ежы Бузека на пасадзе старшыні Еўрапейскага парламента. 1 ліпеня 2014 года пераабраны старшынёй Еўрапейскага парламента.

Зноскі

  1. 1 2 European Commission Martin SCHULZEuropean Parliament, 1995. Праверана 25 красавіка 2017.
  2. 1 2 Über michSPD, 2017. Праверана 25 красавіка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1032149744 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.
  4. 1 2 3 Munzinger Personen Праверана 25 красавіка 2017.
  5. Wer ist die Frau an der Seite von Martin Schulz?T-Online, 2017. Праверана 25 красавіка 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лаўрэаты міжнароднай прэміі імя Карла Вялікага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 снежня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Эшвайлеры
Катэгорыя·Афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Афіцэры ордэна За заслугі перад ФРГ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Паўночным Рэйне-Вестфаліі
Катэгорыя·Старшыні Еўрапарламента
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага Крыжа I ступені Ганаровага знака за Заслугі перад Аўстрыйскай Рэспублікай
Катэгорыя·Дэпутаты Еўрапарламента ад Германіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1955 годзе
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа партугальскага ордэна Свабоды
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных