wd wp Пошук:

Эмануэль Ласкер

Эмануэль Ласкер (ням.: Emanuel Lasker, 24 снежня 1868 — 11 студзеня 1941) — нямецкі шахматыст і матэматык, прадстаўнік пазіцыйнай школы, другі чэмпіён свету па шахматах (1894—1921). Ласкер захоўваў званне чэмпіёна свету 27 гадоў, што з’яўляецца рэкордным дасягненнем для шахмат, а працягваў выступаць на вышэйшым узроўні да 68 гадоў.

Ласкер валодаў універсальным стылем гульні, аднак яго самымі моцнымі бакамі лічылі пазіцыйнае пачуццё і эндшпіль. Многія біёграфы і даследчыкі называюць Ласкера першаадкрывальнікам псіхалагічнага падыходу да шахматах: лічыцца, што Ласкер часцяком быў гатовы пайсці на пагаршэнне сваёй пазіцыі, каб накіраваць гульню ў нязручнае для канкрэтнага суперніка рэчышча. Гэтая кропка гледжання папулярная і цяпер, хоць частка экспертаў лічыць яе памылковай і тлумачыць дасягненні Ласкера глыбокім разуменнем шахмат і ўменнем ацаніць плюсы і мінусы таго ці іншага працягу партыі.

На працягу сваёй шахматнай кар’еры Ласкер неаднаразова спыняў выступу на некалькі гадоў для заняткаў матэматыкай і філасофіяй. Ласкер абараніў доктарскую дысертацыю па матэматыцы ў 1901 годзе, а яго галоўным дасягненнем у матэматыцы стала тэарэма, названая ад імя Ласкера і Эмі Нётэр, якая пазней падагульніла высновы Ласкера. Акрамя гэтага Ласкер выдаў некалькі філасофскіх прац і літаратурных твораў.

У лютым 1936 года Ласкер выступіў у БССР з сеансам адначасовай гульні на 25 дошках. Яго афіцыйна прымаў старшыня Савета народных камісараў БССР М. Галадзед.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
  3. MacTutor History of Mathematics archive
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118569872 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  5. Find a Grave — 1995.
  6. LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
  7. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118569872 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016.
  8. Матэматычная генеалогія — 1997.
  9. Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 2 кастрычніка 2018.

Спасылкі

Папярэднік:
Вільгельм Стэйніц
Чэмпіён свету па шахматах
18941921
Пераемнік:
Хасэ Рауль Капабланка
Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1868 годзе
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па шахматах
Катэгорыя·Памерлі 11 студзеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1941 годзе
Катэгорыя·Шахматныя тэарэтыкі
Катэгорыя·Пахаваныя ў Нью-Ёрку
Катэгорыя·Выпускнікі Эрлангенскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў Нью-Ёрку
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дактары навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Гайдэльбергскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Заходнепаморскім ваяводстве
Катэгорыя·Матэматыкі Германіі
Катэгорыя·Шахматныя кампазітары
Катэгорыя·Шахматысты Германіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных