wd wp Пошук:

Папірус

Cyperus papyrus — расліна, з якой выраблялі папірус

Папірус (грэч. πάπυρος), або Бібліёс — пісчы матэрыял, у старажытнасці выкарыстоўваўся ў Егіпце і іншых краінах. Для вырабу папірусу выкарыстоўвалася аднайменная водна-балотная расліна (Cyperus papyrus), якая належыць да сямейства асаковых. У старажытнасці дзікарослы папірус быў распаўсюджаны ў дэльце Ніла, цяпер жа ён амаль звёўся.

Гісторыя выкарыстання

Папірус Эберса. Каля 1550 г. да н.э.

Самыя даўнія вядомыя запісы на папірусе былі знойдзены ў 2012 і 2013 гадах пры археалагічных раскопках у Вадзі аль-Джарфе been, старажытнаегіпецкай гавані на ўзбярэжжы Чырвонага мора. Гэтыя дакументы адносяцца прыблізна да 2560–2550 гадоў да н.э. (канец праўлення Хуфу)[1]. Папірусныя скруткі апісваюць апошнія гады будаўніцтва Вялікай піраміды ў Гізе[2].

У антычную эпоху папірус быў асноўным пісчым матэрыялам ва ўсім грэка-рымскім свеце. Вытворчасць папірусу ў Егіпце была вельмі вялікай, і фабрыкі папірусу існавалі тут нават да часоў халіфаў. Але захаваліся папірусы толькі ў Егіпце дзякуючы ўнікальнаму клімату. Знаходкі грэчакіх папірусаў ў Егіпце (асабліва ў Аксірынхе) ўнеслі неацэнны ўклад у класічную філалогію (іх вывучэннем займаецца спецыяльная дысцыпліна — папіралогія).

Так, напрыклад, адзін з папірусаў захаваў для нас «Афінскую палітыю» Арыстоцеля, ад якой у адваротным выпадку была б вядома толькі назва. На папірусах да нас дайшлі творы Менандра, Філадэма Гадарскага, лацінская паэма «Алкесціда Барселонская».

Зноскі

  1. Tallet, Pierre (2012). “Ayn Sukhna and Wadi el-Jarf: Two newly discovered pharaonic harbours on the Suez Gulf”. British Museum Studies in Ancient Egypt and Sudan 18: 147–68. ISSN 2049-5021. http://www.britishmuseum.org/PDF/Tallet.pdf. Retrieved on 21 April 2013.
  2. Stille, Alexander The World’s Oldest Papyrus and What It Can Tell Us About the Great Pyramids. Праверана 27 верасня 2015.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Егіпецкае пісьмо
Катэгорыя·Носьбіты інфармацыі