wd wp Пошук:

Слон

Вызначэнне

Слон — буйная жывёла, якая адносіцца да класу сысуноў, атраду хобатных і сямейства слановых. Традыцыйна вылучаюцца два віды: лясны афрыканскі слон (Loxodonta africana) і азіяцкі слон (Elephas Maximus), хоць некаторыя дадзеныя сведчаць, што саваннавы слон і лясны афрыканскі слон з’яўляюцца асобнымі відамі. Сланы распаўсюджаныя па ўсёй Афрыцы на поўдзень ад Сахары, таксама арэал маецца ў Паўднёвай і Паўднёва-Усходняй Азіі.

Знешні выгляд

Слон з’яўляецца найбуйнейшай сучаснай наземнай жывёлай: самец афрыканскага слана можа дасягаць вышыні да 4 метраў і важыць пры гэтым да 7 тон. Усе сланы маюць некалькі адметных асаблівасцей, найбольш прыкметнай з якіх з’яўляецца доўгі хобат, які выкарыстоўваецца для многіх мэтаў, у прыватнасці, для захопу аб’ектаў. У дадатак да гэтага разцы слана з цягам эвалюцыі выраслі ў біўні, якія служаць у якасці інструмента для пераноскі аб’ектаў, для капання зямлі і выкарыстоўваецца сланом у якасці зброі. Вялікія вушы слана дапамагаюць яму кантраляваць тэмпературу свайго цела. Афрыканскія сланы маюць вялікія вушы і ўвагнутую спіну, у той час як азіяцкія сланы маюць меншыя вушы і выпуклую спіну.

Пражыванне

Сланы з’яўляюцца траваяднымі жывёламі і жывуць у розных асяроддзях: саванне, лесе, пустыні ці балоце, аднак аддаюць перавагу месцам каля крыніцы вады. Іншыя жывёлы, як правіла, трымаюць дыстанцыю ад сланоў: драпежнікі, як то львы, тыгры, плямістыя і паласатыя гіены звычайна палююць толькі на яшчэ малых сланоў. Самкі, як правіла, жывуць у сямейных групах, якія могуць складацца з адной самкі са сланятамі альбо некалькіх самак з нашчадкамі. Такія групы, ачоленыя адной з самак, вядомыя як матрыярхат.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Сланы
Сысуны Афрыкі
Вікіпедыя:Істотныя артыкулы
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Сысуны Азіі
Жывёлы паводле алфавіта