wd wp Пошук:

Пастаянная Больцмана

Не блытаць з Пастаянная Стэфана — Больцмана.

Значэнне пастаяннай Размернасць
1,380 6488(13)×10−23Дж·К−1[1]
1,380 6488(13)×10−16эрг·К−1
8,617 3324(78)×10−5эВ·К−1[1]

Пастаянная Больцмана (

k

{\displaystyle k}

\{\displaystyle k\} ці

k

B

{\displaystyle k_{\rm {B}}}

\{\displaystyle k_\{\rm \{B\}\}\}) — фізічная пастаянная, якая вызначае сувязь паміж тэмпературай і энергіяй. Названа ў гонар аўстрыйскага фізіка Людвіга Больцмана, які зрабіў вялікі ўклад у статыстычную фізіку, у якой гэтая пастаянная іграе ключавую ролю. Яе эксперыментальнае значэнне ў Міжнароднай сістэме адзінак (СІ) роўнае:

k

1,380

648

8 ( 13 ) ×

10

− 23

{\displaystyle k=1{,}380,648,8(13)\times 10^{-23}}

\{\displaystyle k=1\{,\}380\,648\,8(13)\times 10^\{-23\}\} Дж/К[1]. Лікі ў круглых дужках паказваюць стандартную хібнасць у апошніх лічбах значэння велічыні. У натуральнай сістэме адзінак Планка натуральная адзінка тэмпературы задаецца так, што пастаянная Больцмана роўная адзінцы.

Універсальная газавая пастаянная вызначаецца як здабытак пастаяннай Больцмана на лік Авагадра

R

k

N

A

.

{\displaystyle R=kN_{\mathrm {A} }.}

\{\displaystyle R=kN_\{\mathrm \{A\} \}.\} Газавая пастаянная больш зручная, калі колькасць часціц зададзена ў молях.

Сувязь паміж тэмпературай і энергіяй

У аднародным ідэальным газе, што знаходзіцца пры абсалютнай тэмпературы

T

{\displaystyle T}

\{\displaystyle T\}, энергія, якая прыходзіцца на кожную паступальную ступень свабоды, роўная, як вынікае з размеркавання Максвела,

k T

/

2

{\displaystyle kT/2}

\{\displaystyle kT/2\}. Пры пакаёвай тэмпературы (300 К) гэтая энергія складае

2

,

07 ×

10

− 21

{\displaystyle 2{,}07\times 10^{-21}}

\{\displaystyle 2\{,\}07\times 10^\{-21\}\} Дж, або 0,013 эВ. У аднаатамнам ідэальным газе кожны атам валодае трыма ступенямі свабоды, якія адпавядаюць тром прасторавым восям, што азначае, што на кожны атам прыходзіцца энергія ў

3 2

k T

{\displaystyle {\frac {3}{2}}kT}

\{\displaystyle \{\frac \{3\}\{2\}\}kT\}.

Ведаючы цеплавую энергію, можна вылічыць сярэднеквадратычную скорасць атамаў, якая адваротна прапарцыянальная квадратнаму кораню атамнай масы. Сярэднеквадратычная скорасць пры пакаёвай тэмпературы змяняецца ад 1370 м/с для гелію да 240 м/с для ксенону. У выпадку малекулярнага газу сітуацыя ўскладняецца, напрыклад, двухатамны газ мае пяць ступеней свабоды (пры нізкіх тэмпеаатурах, калі не ўзбуджаныя ваганні атамаў у малекуле).

Вызначэнне энтрапіі

Гл. таксама: Прынцып Больцмана Энтрапія тэрмадынамічнай сістэмы вызначаецца як натуральны лагарыфм ад колькасці розных мікрастанаў

Z

{\displaystyle Z}

\{\displaystyle Z\}, якія адпавядаюць дадзенаму макраскапічнаму стану (напрыклад, стану з зададзенай поўнай энергіяй).

S

k ln ⁡ Z .

{\displaystyle S=k\ln Z.}

\{\displaystyle S=k\ln Z.\} Каэфіцыент прапарцыянальнасці

k

{\displaystyle k}

\{\displaystyle k\} і ёсць пастаянная Больцмана. Гэты выраз, які вызначае сувязь паміж мікраскапічнымі (

Z

{\displaystyle Z}

\{\displaystyle Z\}) і макраскапічнымі станамі (

S

{\displaystyle S}

\{\displaystyle S\}), выражае цэнтральную ідэю статыстычнай механікі.

Меркаваная фіксацыя значэння

XXIV Генеральная канферэнцыя па мерах і вагах, якая адбылася 17-21 кастрычніка 2011 года, прыняла рэзалюцыю[2], у якой, у прыватнасці, прапанавана будучую рэвізію Міжнароднай сістэмы адзінак правесці так, каб зафіксаваць значэнне пастаяннай Больцмана, пасля чаго яна будзе лічыцца вызначанай дакладна. У выніку будзе выконвацца дакладная роўнасць k=1,380 6X×10−23 Дж/К[3]. Такая меркаваная фіксацыя звязана з імкненнем перавызначыць адзінку тэрмадынамічнай тэмпературы кельвін, звязаўшы яго велічыню са значэннем пастаяннай Больцмана.

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 3 Fundamental Physical Constants — Complete Listing
  2. On the possible future revision of the International System of Units, the SI Resolution 1 of the 24th meeting of the CGPM (2011)
  3. Тут Х замяняе адну або больш значных лічбаў, якія будуць вызначаныя ў канчатковым рэлізе на падставе найбольш дакладных рэкамендацый CODATA

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Малекулярная фізіка
Катэгорыя·Фізічныя канстанты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Статыстычная фізіка