wd wp Пошук:

Эканоміка Саудаўскай Аравіі

Гандлёвы цэнтр імя караля Абдулы, Эр-Рыяд

Эканоміка Саудаўскай Аравіі — адна з найбольш развітых гаспадарак на Блізкім Усходзе. Гэта адзіная краіна арабскага свету, якая ўваходзіць у G20. Грашовая адзінка — рыял.

Агульная характарыстыка

Асноўную крыніцу прыбытку Саудаўскай Аравіі складае здабыча нафты. Эканоміка Саудаўскай Аравіі базуецца на нафтавай прамысловасці, якая складае 45% валавога ўнутранага прадукту краіны. 75 % даходаў бюджэту і 75 % экспарту[1] складае экспарт сырой нафты і нафтапрадуктаў. Разведаныя запасы нафты складаюць 265 мільярдаў барэляў (15 % разведаных запасаў нафты на Зямлі на 2016)[2]. Саудаўская Аравіі адыгрывае ключавую ролю «стабілізуючага вытворцы» ў Арганізацыі краін-экспарцёраў нафты (АПЕК) і па сутнасці рэгулюе сусветныя цэны на нафту. Каралеўства мае ўстойлівае дадатнае гандлёвае сальда (26 млрд долараў у 2016)[3]. Нафтавыя скарбы дазволілі краіне ўвайсці ў лік найбагацейшых дзяржаў свету з ВУПам на душу насельніцтва болей за 50 тыс. долараў. Аднак неарабская частка насельніцтва жыве не ў самых лепшых умовах.

Атрыманыя сродкі ўкладаюцца ў развіццё прамысловасці, сельскай гаспадаркі, развіццё гарадоў і інфраструктуры. Каралеўства дыверсіфікуе прамысловаць, каб хаця б крыху пазбавіцца ад нафтавай залежнасці. Самы яркі прыклад гэтага — з’яўленне заводаў па вытворчасці алюмінію.

Асноўная колькасць прамысловых прадпрыемстваў краіны знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасці.

Прамысловасць

Здабыўная

Саудаўская Аравія мае вялікія радовішчы нафты на ўзбярэжжы і шэльфе Персідскага заліва. Распрацоўку радовішчаў пад наглядам дзяржаўнага прадпрыемства «Petromin» вядуць нафтавыя кампаніі, самая вялікая з іх — Saudi Aramco. Саудаўская Аравія дзеліць з ЗША першае месца ў свеце па здабычы нафты (12,4 млн барэляў у дзень, 585 млн тон у год[4], 2016);

Разам з нафтай здабываецца прыродны газ (109 млрд м³, 3 % сусветнай здабычы). Акрамя таго вядзецца здабыча іншых карысных выкапняў: каменнай солі і золата. Маюцца нераспрацаваныя радовішчы металічных руд (жалеза і медзі), фасфатаў і ўрана. Да 1975 года вялікія сродкі выдаткоўваліся на здабычу жалеза і алюмінія (шахты ў Аль Дзубаіл, Джудзе, Янбу аль Бахры).

Апрацоўчая

Пераапрацоўка нафты адбываецца на прадпрыемствах у Рас Танура і Аль Дзубаіл на ўзбярэжжы Персідскага заліва і ў Джанбу аль Бахр на ўзбярэжжы Чырвонага мора (нафта дастаўляецца трубаправодам з Персідскага заліва). Пераапрацоўваецца каля 40 млн тон нафты штогод. Саудаўская Аравія спецыялізуецца таксама на вытворчасці бензіна вышэйшай якасці і лётнага паліва. Тым не менш, у экспарце сырая і перапрацаваная нафта па кошце ў 2016 суадносіліся як 8:1[5]

Моцнае развіццё атрымала нафтахімічная прамысловасць. Каля 15 экспарту складаюць поліэтылены, ацыклічныя спірты і інш. Атрымала развіццё вытворчасць угнаенняў, азотныя і фосфарныя ўгнаенні вырабляюцца для сваіх пакупнікоў і экспартуюцца.

Развіццё атрымалі машынабудаванне, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў (асабліва цэмента — каля 10 млн тон штогод), угнаенняў (камбінат у Ад-Дамаме). Распаўсюджаны прадпрыемствы для апрасненне марской вады (апрасняльнае прадпрыемства ў Ад-Дамаме самае вялікае ў свеце).

Сельская гаспадарка

Сельская гаспадарка атрымлівае вялікія датацыі і інвестыцыі з боку дзяржавы з мэтай забеспячэння прадуктовай бяспекі. Сельскагаспадарчыя землі займаюць усяго 0,6 % паверхні краіны. Для арашэння выкарыстоўваецца не толькі падземныя воды, але і апраснёная марская вада. Сучасныя метады сельскай гаспадаркі (вялікія аўтаматызаваныя жывёлагадоўчыя фермы, аўтаматычныя сістэмы арашэння) забяспечваюць краіну пшаніцай, малаком, мясам кур, гароднінай. На паўпустыных пашах (39 % паверхні краіны) гадуюцца авечкі, козы, вярблюды, на сучасных фермах — каровы. У Чырвоным моры вядзецца лоўля рыбы, здабыча жэмчугу і каралаў. Рыбная лоўля ў Персідскай затоцы спынілася пасля забруджвання вады падчас Амерыкана-Іракскай вайны 1991 года.

Знешні гандаль

Асноўныя прадукты экспарту: сырая нафта (64 %), прадукты нафтаперапрацоўкі (8 %), поліэтылены, ювелірныя вырабы, прадукты харчавання. Асноўныя гандлёныя партнёры: Кітай (14%) Японія, Індыя, Паўднёвая Карэя, ЗША (па 9-12 %)[6] Імпарт нашмат разнастайнейшы за экспарт: аўтамабілі, элетроніка, прамысловае абсталяванне, прадукты харчавання, лекі, вырабы з драўніны. Асноўныя гандлёныя партнёры: Кітай, ЗША (па 14-15 %), Германія, Велікабрытанія, ААЭ (4-7 %)[7]

Транспарт

Асноўны транспарт — аўтамабільны. Працягласць дарог з цвёрдым пакрыццём на 2006 год — 47 тыс.км. Маецца 5140 кіламетраў чыгункі з еўрапейскай каляінай 1435 мм., што звязвае буйнейшыя гарады. Па стане на снежань 2017 года, дзейнічае метрапалітэн Мекі; плануюцца да адкрыцця метрапалітэн Джыды і метрапалітэн Эр-Рыяду.

Турызм

Асноўная плынь турыстаў у Саудаўскую Аравію звязана з хаджам. У 2010-я Меку штогод наведвае каля 2 млн чалавек.[8]

Зноскі

  1. http://atlas.cid.harvard.edu/explore/?country=188&partner=undefined&product=undefined&productClass=HS&startYear=undefined&target=Product&year=2016
  2. https://www.bp.com/content/dam/bp/en/corporate/pdf/energy-economics/statistical-review-2017/bp-statistical-review-of-world-energy-2017-full-report.pdf Архівавана 5 ліпеня 2012.
  3. http://atlas.cid.harvard.edu/explore/?country=188&partner=undefined&product=undefined&productClass=HS&startYear=undefined&target=Product&tradeDirection=import&year=2016
  4. https://www.bp.com/content/dam/bp/en/corporate/pdf/energy-economics/statistical-review-2017/bp-statistical-review-of-world-energy-2017-full-report.pdf Архівавана 5 ліпеня 2012.
  5. http://atlas.cid.harvard.edu/explore/?country=188&partner=undefined&product=undefined&productClass=HS&startYear=undefined&target=Product&year=2016
  6. http://atlas.cid.harvard.edu/explore/?country=188&partner=undefined&product=undefined&productClass=HS&startYear=undefined&target=Product&tradeDirection=import&year=2016
  7. http://atlas.cid.harvard.edu/explore/?country=188&partner=undefined&product=undefined&productClass=HS&startYear=undefined&target=Partner&tradeDirection=import&year=2016
  8. https://www.independent.co.uk/news/world/middle-east/hajj-2017-muslim-pilgrimage-mecca-islam-pilgrims-saudi-arabia-a7917851.html
Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Эканоміка Саудаўскай Аравіі