wd wp Пошук:

Оснабрукскі ўніверсітэт

Оснабрукскі ўніверсітэт (ням.: Universität Osnabrück) — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Оснабрук.

Агульная характарыстыка

У 2011 годзе штат установы складаў 1 858 чалавек, у тым ліку 209 прафесараў, 936 дадатковых акадэмічных супрацоўнікаў (выкладчыкі без прафесарскага звання, аспіранты і асістэнты) і 713 неакадэмічных супрацоўнікаў.

Універсітэт вядомы сваімі шматлікімі міждысцыплінарнымі праграмамі, некаторыя з якіх рэдкія ці нават унікальныя сярод нямецкіх універсітэтаў, уключаючы еўрапейскія даследаванні, даследаванні міграцыі, прыкладныя сістэмныя навук. Характэрна, што ўніверсітэт вядомы сваімі даследаваннямі ў галіне кагнітыўных навук, даследаванняў міру і канфліктаў, дэмакратычнага кіравання, еўрапейскіх даследаванняў, міграцыйных даследаванняў і многіх іншых.

Акрамя таго, універсітэт, дзякуючы сваёй магістарскай праграме па дэмакратычным кіраванні і грамадзянскай супольнасці, таксама з’яўляецца часткай прэстыжнай Стыпендыі DAAD у галіне дзяржаўнай палітыкі і эфектыўнага кіравання для краін, якія развіваюцца, разам з іншымі аўтарытэтнымі інстытутамі ў галіне паліталогіі і дзяржаўнай палітыкі, такімі як Школа кіравання Херт у Берліне і Школа дзяржаўнай палітыкі Вілі Бранта ў Эрфурце. Праграма прыцягвае людзей з Азіі, Лацінскай Амерыкі і Афрыкі для навучання ў нямецкіх універсітэтах па арыентаванай на палітыку магістарскай праграме.

Стурктура

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 28 верасня 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Оснабрук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Навучальныя ўстановы без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1974 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Універсітэты Германіі