wd wp Пошук:

Міхаіл Міхайлавіч Кавалёў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кавалёў.

Міхаіл Міхайлавіч Кавалёў (нар. 2 мая 1947, в. Новая Вёска, Докшыцкі раён, Віцебская вобласць) — беларускі матэматык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1992, Выпукла-матроідныя структуры ў дыскрэтнай аптымізацыі і эфектыўных градыентных алгарытмах), прафесар (1994).

Біяграфія

Нарадзіўся 2 мая 1947 года ў вёсцы Новая Вёска (сучасны Сітцаўскі сельсавет, Докшыцкі раён, Віцебская вобласць).

Скончыў БДУ (1969), дзе і працуе. Навуковыя працы па сістэмным аналізе, макраэканоміцы, інфармацыйных тэхналогіях. Распрацаваў шэраг камп’ютарных сістэм для аналізу, экспертызы і прагнозу ў эканоміцы.

У 1980—1981 годах стажыраваўся ў Парыжскім універсітэце, у 1991 годзе — у Манрэальскім універсітэце.

У 1993 годзе абараніў доктарскую дысертацыю, прысвечаную метадам аптымальнага прыняцця рашэнняў, у Інстытуце кібернетыкі імя В. М. Глушкова, Кіеў, на тэму «Выпукло-матроидные структуры в дискретной оптимизации и эффективных градиентных алгоритмах» (рус).

З 1973 года працуе ў БДУ на пасадах асістэнта, загадчыка кафедрай аўтаматызаваных сістэм кіравання і праектавання (з 1980-х некаторы час быў загадчыкам кафедры сістэмнага праграмавання ФПМ БДУ).

З 1999 па 2018 гады — дэкан эканамічнага факультэта БДУ, загадчык кафедры эканамічнай інфарматыкі і матэматычнай эканомікі БДУ (кафедра аналітычнай эканоміі і экаметрыкі БДУ з 2013 года).

Працаваў гасцявым прафесарам ва ўніверсітэтах Балгарыі, Германіі, Нідэрландаў, Кубы, Польшчы, Францыі, Швецыі.

Рэгулярна выступае ў беларускіх СМІ.

Бібліяграфія

Аўтар болей 400 навуковых прац у галіне кібернетыкі, інфарматыкі, сістэмнага аналіза, аптымальнага кіравання і планавання эканамічных працэсаў, прыняцця аптымальных рашэнняў, у тым ліку аўтар і сааўтар болей 10 манаграфій, 6 з якіх перакладзены і выдадзены за мяжой.

Узнагароды

Зноскі

  1. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 кастрычніка 2021 года № 410 «Аб узнагароджанні»

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Матэматыкі Беларусі
Катэгорыя·Дэканы БДУ
Катэгорыя·Дактары фізіка-матэматычных навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Узнагароджаныя срэбраным медалём ВДНГ
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1947 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Докшыцкім раёне
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Эканамісты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Новая Вёска (Сітцаўскі сельсавет)
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Выпускнікі механіка-матэматычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў