wd wp Пошук:

Эдгар Станіслававіч Аляхновіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Аляхновіч. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Эдгар Аляхновіч (нар. 17 мая 1987, Брэст) — беларускі футбаліст, паўабаронца брэсцкага «Дынама». Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2013—2014).

Клубная кар’ера

Выхаванец брэсцкай СДЮШАР-5, па заканчэнні якой, аднак, Эдгара адмовіліся браць у дубль мясцовага «Дынама». Таму ён паступіў у ВНУ на праграміста. Але праз некаторы час ўсё ж такі далучыўся да дубля брэсцкага клуба. У 2007 годзе дэбютаваў у асноўнай камандзе, а на наступны год стаў трывалым іграком асновы «Дынама».

У снежні 2009 года стаў іграком барысаўскага БАТЭ. У складзе БАТЭ стаў выступаць на пазіцыі апорнага паўабаронцы, але нярэдка далучаўся да атак сваёй каманды, забіў даволі шмат галоў прыгожымі ударамі здалёк.

У сезоне 2013 Эдгар, які да таго гуляў выключна паўабаронцу, стаў выкарыстоўвацца на пазіцыі правага абаронцы. У выніку амаль увесь сезон правёў на гэтай пазіцыі, толькі зрэдку выступаючы ў апорнай зоне. У ліпені 2013 года падоўжыў кантракт з БАТЭ да 2016 года[4].

У сезоне 2014, пасля вяртання ў каманду Анры Хагуша, страціў месца правага абаронцы. У пачатку сезона звычайна толькі выхадзіў на замену, але ўлетку стаў з’яўляцца ў стартавым складзе ў апорнай зоне. З верасня, аднак, зноў стаў толькі выхадзіць на замену. У канцы сезона 2014 вярнуўся на пазіцыю правага абаронцы.

У сезоне 2015 страціў месца ў асноўным складзе, стаў з’яўляцца на полі эпізадычна. У студзені 2016 года падоўжыў кантракт з барысаўчанамі[5]. У чэмпіянаце 2016 правёў усяго 5 матчаў за асноўную каманду, пасля чаго быў пераведзены ў дубль.

У студзені 2017 года перайшоў у салігорскі «Шахцёр»[6]. У складзе салігарчан замацаваўся ў якасці асноўнага апорнага паўабаронцы. У студзені 2018 года з’явілася інфармацыя, што Аляхновіч можа пакінуць «Шахцёр», пазней футбаліст не трапіў на замежны збор каманды[7]. У лютым 2018 года на правах арэнды стаў іграком жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ»[8], дзе быў іграком асновы. У снежні 2018 года вярнуўся з арэнды ў «Шахцёр»[9], але неўзабаве пакінуў салігорскі клуб па заканчэнні кантракта[10].

У студзені 2019 года стаў іграком мінскага «Дынама»[11]. У сезоне 2019 шмат прапусціў з-за траўмы, пазней вярнуўся на поле і стаў трывалым іграком асновы, а таксама капітанам каманды. У снежні 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Дынама»[12].

Са студзеня 2021 года трэніраваўся з брэсцкім «Дынама» і ў лютым падпісаў з ім кантракт[13]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды і стаў яе капітанам. У лютым 2022 года падоўжыў пагадненне з клубам[14].

Міжнародная кар’ера

21 сакавіка 2013 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць Іарданіі.

Дасягненні

Зноскі

  1. Edgar Olekhnovich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Edhar Alyakhnovich // FBref.com
  3. Edgar Olekhnovich // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. Футбол. Эдгар Олехнович продлил контракт с БАТЭ до 2016 года
  5. БАТЭ продлил контракт с Олехновичем
  6. БАТЭ объявил о переходе Олехновича в “Шахтер”
  7. Януш и Олехнович не полетели на сбор «Шахтера» на Кипре
  8. “Торпедо-БелАЗ” арендовало у “Шахтера” Олехновича
  9. Карпович, Салугин, Олехнович и Плотников покинули “Торпедо-БелАЗ”
  10. “Шахтер” расстался с Лаптевым, Шимуновичем, Янушкевичем и еще четырьмя футболистами
  11. Олехнович подписал контракт с минским “Динамо”
  12. Пятеро футболистов покинули минское “Динамо”
  13. Эдгар Олехнович стал игроком брестского “Динамо”
  14. Олехнович продлил контракт с брестским “Динамо”

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК БАТЭ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брэсце
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1987 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Брэст
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
Катэгорыя·Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 мая
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта