wd wp Пошук:

Эдвін Лэндсір

Эдвін Генры Лэндсір (Ландсір) (англ.: Edwin Henry Landseer, 7 сакавіка 1802, Лондан — 1 кастрычніка 1873, Лондан) — англійскі мастак і скульптар эпохі рамантызму. Вядомы, у прыватнасці, і як стваральнік бронзавых літых скульптур жывёл (аленяў, львоў). Яму належаць статуі львоў ля падножжа калоны Нельсана на Трафальгарскай плошчы.

Біяграфія

Эдвін Лэндсір быў малодшым сынам гравёра па медзі Джона Лэндсіра; адным з яго братоў быў мастак Чарлз Лэндсір. Навучаўся жывапісу ў свайго бацькі і ў мастака Бенджаміна Р. Хейдана. У 1814 годзе ён упершыню выставіў свае карціны на Летняй выстаўцы ў Каралеўскай акадэміі мастацтваў, а ў 1815 годзе паступіў у школу пры акадэміі. У 1824 годзе Лэндсір упершыню наведаў горную Шатландыю і з таго часу неаднаразова прыязджаў туды на эцюды. Па шатландскіх матывах мастак стварыў цэлы шэраг палотнаў, многія з якіх выстаўлены ў найбуйнейшых музеях Вялікабрытаніі (напрыклад, у Эдынбургскім Нацыянальным музеі Шатландыі).

У 1826 годзе Лэндсір стаў членам-карэспандэнтам Каралеўскай акадэміі мастацтваў, у 1831 годзе — правадзейным яе членам. У 1850 годзе ўзведзены каралевай у рыцарскае званне. У 1866 годзе Эдвін Лэндсір быў абраны прэзідэнтам Каралеўскай акадэміі, аднак адмовіўся ад гэтай пасады.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Edwin Henry Landseer
  3. 1 2 https://data.bnf.fr/ark:/12148/cb14978087j
  4. Oxford Dictionary of National Biography / C. MatthewOxford: OUP, 2004.
  5. 1 2 https://rkd.nl/explore/artists/47827
  6. https://www.tate.org.uk/art/artworks/landseer-a-scene-at-abbotsford-n01532
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Скульптары XIX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1802 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Лондане
Катэгорыя·Прыдворныя мастакі
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі 1 кастрычніка
Катэгорыя·Скульптары Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Мастакі-анімалісты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Pour le Mérite
Катэгорыя·Памерлі ў 1873 годзе
Катэгорыя·Члены Каралеўскай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Пахаваныя ў Англіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Мастакі Вялікабрытаніі XIX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лондане