wd wp Пошук:

Эдвард Джэймс Корбет

Э́двард Джэ́ймс Ко́рбет (англ.: Edward James Corbett) або папросту Джым Ко́рбет (англ.: Jim Corbett; 25 ліпеня 1875 — 19 красавіка 1955 гг.) — брытанскі паляўнічы, пісьменнік і натураліст, арганізатар аховы драпежных жывёлін.

Біяграфія

Эдвард Джэймс Корбет нарадзіўся ў горадзе Наініталь на поўначы Індыі ў сям’і паштовага службоўца. Яго бацька Вільям Крыстафер Корбет памёр, калі Джыму было толькі 4 гады. Маці Мэры Джэйн Корбет была вымушана самастойна гадаваць 13 дзяцей. Ужо ў дзяцінстве Джым рыхтаваўся да таго, каб стаць знакамітым паляўнічым, вывучаў лес, знаёміўся з раслінамі і жывёламі. У 19 гадоў Джым скончыў школу і перайшоў на працу на чыгунку. Пазней працаваў як журналіст і грамадскі дзеяч. Удзельнічаў у Першай і Другой Сусветных войнах.

Большую частку жыцця правёў у Наініталі. У 1947 г. перасяліўся ў Кенію, дзе займаўся пісьменніцкай і дабрачыннай дзейнасцю. Памёр 19 красавіка 1955 г. у Ньеры.

Паляўнічы

Праславіўся як паляўнічы на леапардаў і тыграў-людаедаў. У 1907 г. забіў тыгра, якога ў Кумаоне абвінавачвалі ў 436 задакументаваных чалавечых смерцях. Да 1938 г. знішчыў 33 тыгры і некалькі леапардаў.

Літаратурная дзейнасць

Джым Корбет апублікаваў некалькі дакументальных і мастацкіх літаратурных прац:

Найбольшым поспехам карысталася яго кніга «Людаеды Кумаона» (Man-Eaters of Kumaon). Яна стала асновай для аднайменнага галівудскага фільма, знятага ў 1948 г.

Грамадская дзейнасць

Пасля I Сусветнай вайны Джым Корбет купіў фотакамеру і заняўся здымкамі дзікай прыроды. Асаблівую сенсацыю выклікалі яго рэпартажы аб жыцці драпежнікаў, якія звычайна вялі схаваны ад чалавека лад жыцця. У 1930-ых гг. Корбет пачаў чытанне лекцый аб прыродзе Індыі, захаванні яе асаблівай фаўны. Па яго ініцыятыве былі створаны два грамадскіх аб’яднання, якія займаліся пошукам сродкаў для арганізацыі аховы прыроды. У Кеніі распрацаваў сістэму мер абароны карэнных жыхароў і хатняй жывёлы ад драпежнікаў.

Памяць

У гонар Джыма Корбета быў названы адзін з найстарэйшых азіяцкіх нацыянальных паркаў, створаных на тэрыторыі сучаснага Утаракханда. У Каладхунгі (прыгарад Наініталя) дзейнічае музей Джыма Корбета.

Зноскі

  1. 1 2 Jim Corbett // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1875 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Публіцысты Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Памерлі 19 красавіка
Катэгорыя·Дабрачынцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брытанскай Індыі
Катэгорыя·Постаці Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Памерлі ў 1955 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных