wd wp Пошук:

Утаракханд

Утаракханд (англ.: Uttarakhand), штат на поўначы Індыі, гранічыць з КНР, Непалам, а таксама са штатамі Утар-Прадэш, Хімачал-Прадэш, Хар’яна. Займае 18-е месца сярод штатаў па плошчы (53 566 км2) і 19-е па насельніцтву (8,5 млн. чалавек, 2008). Адміністрацыйны цэнтр — Дэхрадун.

Назва Утаракханд сустракаецца ў старажытных індуісцкіх рукапісах, перакладаецца з санскрыта як «паўночная краіна»: uttara (उत्तर) — поўнач, khaṇḍ (खण्ड्) - краіна ці рэгіён.

Геаграфія

Нанда Дэві — другая па вышыні горная вяршыня Індыі

Уключае рэгіёны Кумаон і Гархвал. 93% плошчы штата занятае гарамі, 64% пакрыта лесам. На тэрыторыі штата знаходзяцца вытокі Ганга і Джамны.

Эканоміка

6-мільярдны ВУП штата (2004) утвараецца ў значнай ступені за кошт сельскай гаспадаркі, а таксама турызму - рэкрэацыйнага, экстрэмальнага і рэлігійнага. Тут размешчаны шматлікія прыродаахоўныя тэрыторыі, кліматычныя курорты і месцы паломніцтваў індуістаў.

Насельніцтва

Індуізм вызнае 85% насельніцтва, іслам — 10,5%, сікхізм — 2,5% (2001). Насельніцтва хіндзімоўнае, значную частку складаюць непальскія народнасці.

У Сеціве

  1. Welcome to Uttarakhand Праверана 26 лютага 2018.
  2. “Dehradun - capital city of Uttrakhand” Праверана 26 лютага 2018.
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Утаракханд
Катэгорыя·Утаракханд
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96