wd wp Пошук:

Эбон Рэймскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Эбон.

Эбон (фр.: Ebon de Reims; 77820 сакавіка 851, Гільдэсгайм) — франкскі царкоўны дзеяч і пісьменнік.

Біяграфія

Малочны брат Людовіка I Набожнага, Эбон выхоўваўся разам з імператарам, які ў 816 годзе прызначыў яго архібіскупам Рэймскім (816—835 і 840—841). Зняволены Лотарам I у Фульдскім манастыры, ён у 845 годзе атрымаў ад Людовіка II Нямецкага біскупства Гільдэсгайм.

З твораў, напісаных Эбонам, вядомыя «Apologie» у «Specilegium» (дом Лукі д’Ашэры) і ў «Historiens de France» (дом Буке). Яму прыпісваюць таксама «Narratio clericorum remensium de depositione Ebbonis».

Па загадзе архібіскупа Эбона каля 825 года было створана рукапіснае Евангелле (так званае Евангелле Эбона) — выдатны помнік раннесярэдневяковага кніжнага мастацтва.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Царкоўныя дзеячы IX стагоддзя
Катэгорыя·Лацінамоўныя пісьменнікі перыяду Каралінгаў
Катэгорыя·Памерлі ў 851 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра рэлігійных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Абаты Стаўло
Катэгорыя·Матэрыялы ЭСБЕ
Катэгорыя·Памерлі 20 сакавіка
Катэгорыя·Архібіскупы Рэймса
Катэгорыя·Абаты Бобіа
Катэгорыя·Памерлі ў Ніжняй Саксоніі
Катэгорыя·Біскупы гільдэсгаймскія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 778 годзе