wd wp Пошук:

Гільдэсгайм

Гільдэсгайм[1] (ням.: Hildesheim) — горад у Германіі, цэнтр аднайменнага раёна Гільдэсгайм зямлі Ніжняя Саксонія. Размешчаны ў 25 кіламетрах на паўднёвы ўсход ад Гановера. Насельніцтва — каля 100 тыс. жыхароў. Вядомы з IX стагоддзя.

Гісторыя

У пачатку IX стагоддзя, у 815 годзе, было заснавана мясцовае епіскапства. На працягу некалькіх стагоддзяў Гільдэсгаймам кіравала духавенства, перш чым была пабудавана ратуша і грамадзяне атрымалі некаторы ўплыў на кіраванне.

Пасля Напалеонаўскіх войнаў Гільдэсгайм увайшоў у склад Ганзы, часткі Каралеўства Гановера, але быў захоплены Каралеўствам Прусіі, пасля Аўстра-прускай вайны, і зроблены абласным горадам Гановера.

Гільдэсгайм быў моцна пашкоджаны падчас Другой сусветнай вайны ў выніку паветраных налётаў у 1945 годзе, асабліва 22 сакавіка 1945 года. Цэнтр горада, які да гэтага захоўваў характар ​​Сярэднявечча, проста спыніў сваё існаванне. Пасля вайны ён перабудоўваўся ў зусім розных стылях. На шчасце, большасць буйных цэркваў, дзве з іх у цяперашні час сусветная спадчына ЮНЕСКА, былі адноўлены неўзабаве пасля вайны.

У 1980 годзе пачалася рэканструкцыя гістарычнага цэнтра. Некаторыя са старых будынкаў вакол галоўнай плошчы былі знесены і заменены копіямі сапраўдных пабудоў.

Насельніцтва

ГодКолькасць
12705000
14006000
14508000
15009000
16485500
180311 108
181711 585
182512 630
3 снежня 1849¹14 651
3 снежня 1855¹15 923
3 снежня 1858¹16 300
3 снежня 1861¹17 100
3 снежня 1864¹17 988
3 снежня 1867¹19 580
1 снежня 1871¹20 801
ГодКолькасць
1 снежня 1875¹22 581
1 снежня 1880¹25 900
1 снежня 1885¹29 386
1 снежня 1890¹33 481
2 снежня 1895¹38 977
1 снежня 1900¹42 973
1 снежня 1905¹47 061
1 снежня 1910¹50 239
1 снежня 1916¹47 364
5 снежня 1917¹46 164
8 кастрычніка 1919¹53 499
16 чэрвеня 1925¹58 181
16 чэрвеня 1933¹62 519
17 мая 1939¹72 495
31 снежня 194558 982
ГодКолькасць
29 кастрычніка 1946¹58 973
13 верасня 1950¹72 292
25 верасня 1956¹84 695
6 чэрвеня 1961¹96 341
31 снежня 196599 001
27 мая 1970¹93 800
31 снежня 1975105 290
31 снежня 1980102 619
31 снежня 1985100 864
25 мая 1987¹103 449
31 снежня 1990105 291
31 снежня 1995106 101
31 снежня 2000103 909
30 верасня 2005102 654

¹ даныя перапісу

Славутасці

Ратуша, галоўная плошча
Ратуша, галоўная плошча
Царква Св. Міхаэля
Раннегатычны жылы дом Тэмпельхаус
Калядны кірмаш
Базіліка Св. Гадэхарда

Іншыя славутасці ўключаюць тэатр, аперэту, мюзіклы, драму, балет.

Падзеі

Культура і адукацыя

Эканоміка

Карпарацыі, якія знаходзяцца ў Гільдэсгайме:

Палітыка

СМІ

Транспарт

Гільдэсгайм мае эфектыўную транспартную інфраструктуру — рэгіянальны цэнтр для чыгункі (Intercity-Express), звязаны з аўтастрадай (Autobahn), мае гавань у Сярэднегерманскім канале.

Гарады-пабрацімы

Галерэя

Вядомыя асобы

У горадзе працаваў і памёр беларускі рэлігійны і культурна-грамадскі дзеяч Міхась Маскалік (1903—1965).

Гл. таксама

Зноскі

  1. Варыянт напісання Гільдэсгайм у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.5., Мн., 1997: Карта Германіі да асноўнага артыкула

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Населеныя пункты паводле алфавіта
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Гільдэсгайм
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Гарады Ніжняй Саксоніі