wd wp Пошук:

Евангелле Эбона

Евангелле Эбона — рукапіснае Евангелле, выдатны помнік сярэднявечнага кніжнага мастацтва.

Апісанне

«Евангелле Эбона» было створана па ўказанні архіепіскапа Рэймскага(руск.) бел. Эбона (778—851) і з’яўляецца яскравым мастацка-гістарычным помнікам эпохі Каралінгскага Адраджэння. Пачынаецца тэкст гэтага твора з прысвячэння заказчыку, архібіскупу Эбону. Напісана на лацінскай мове.

«Евангелле Эбона» створана каля 825 года ў Рэймсе, альбо ў кніжнай майстэрні бенедыкцінскага абацтва Сен-П’ер(ням.) бел. у Атвільеры(руск.) бел. (каля Эперне), дзе прыкладна ў гэты ж час была напісана і праілюстравана Утрэхцкі псалтыр. Выявы евангелістаў у Евангеллі Эбона вельмі падобныя з ілюстрацыямі, зробленымі ў Псалтыры, што дазваляе зрабіць выснову аб тым, што над абедзвюма рукапісамі працаваў адзін жывапісец. Абедзве кнігі ўяўляюць перыяд росквіту т. зв. каралінгскай Рэймскай мастацкай школы.

Яшчэ да 835 года архібіскуп Эбон падарыў Евангелле Атвільерскаму абацтву. У цяперашні час рукапіс захоўваецца ў гарадской бібліятэцы Эперне (Signatur Ms. 1).

Літаратура

Галерэя

  1. 1 2 Make Lists, Not War — 2013.
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Ілюмінаваныя рукапісы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Ілюмінаваныя Евангеллі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рукапісы Евангелляў