wd wp Пошук:

Шэнгенская зона

Шэнгенская зона ўключае ў сябе 25 еўрапейскіх дзяржаў, якія ўхвалілі аднайменнае пагадненне, падпісанае ў мястэчку Шэнген (Люксембург) у 1985 годзе. Шэнгенская зона нагадвае нейкую дзяржаву, створаную для міжнароднага турызму з памежным кантролем пры ўездзе і выездзе з зоны, але без памежнага кантролю ўнутры.

Дадзеныя правілы былі ўключаны ў правілы Еўрапейскага Саюза законам Амстэрдамскага дагавора ў 1999, хоць Шэнгенская зона афіцыйна ўключае тры краіны, якія не ўваходзяць у ЕС, і дэ-факта ўключае тры еўрапейскія мікра-дзяржавы: Манака, Сан-Марына і Ватыкан. Усе краіны ЕС, акрамя Вялікабрытаніі і Ірландыі, абавязаліся увайсці ў Шэнгенскую зону, і ўсе, апрача Румыніі, Балгарыі і Кіпра, ужо зрабілі гэта. На дадзены момант зона ахоплівае плошчу ў 4.312.099 км ², на якой пражываюць звыш 400 млн чалавек.

Шэнгенскія правілы ўводзяць ліквідацыю памежнага кантролю паміж дзяржавамі, якія ўвайшлі ў зону, і адначасова ўмацаванне пагранічнага кантролю з дзяржавамі, якія мяжуюць з зонай. Таксама краіны абавязваюцца весці адзіную палітыку ў дачыненні да часова прыбываемых асоб, узгадненне кантролю на знешніх межах і развіваць паліцэйскае і судовае супрацоўніцтва.

Для пасведчання асобы можа выкарыстоўвацца пашпарт або карта грамадзяніна ЕС. Часам можа ўводзіцца памежны кантроль паміж некаторымі краінамі Шэнгенскай зоны.

Членства

На гэты момант Шэнгенская зона складаецца з 25 дзяржаў, усё акрамя трох — члены Еўрапейскага Саюза. Дзве краіны з нечленаў ЕС — Ісландыя і Нарвегія — уваходзяць у Скандынаўскі пашпартны саюз і афіцыйна класіфікаваны як дзяржавы, звязаныя з Шэнгенскай дзейнасцю ЕС. Трэцяя, Швейцарыя, увайшла ў зону ў 2008 на тых жа ўмовах. Дэ-факта Шэнгенская зона ўключае некалькі мікрадзяржаў, якія падтрымліваюць адкрытыя ці паўадкрытыя межы з краінамі Шэнгенскага пагаднення.

Перад поўным уводам Шэнгенскіх правіл краіна павінна атрымаць ацэнку гатоўнасці ў чатырох абласцях: паветраныя межы, візы, паліцэйскае супрацоўніцтва і абарона персанальных даных. У ролі ацэньвальных выступаюць адмысловыя эксперты з ЕС.

Бягучы склад

Сцяг Дзяржава Плошча
(км²)
Насельніцтва[1]
Падпісала ці
зрабіла выбар
Пачатак змен Выключаныя тэрыторыі
 Аўстрыя Аўстрыя 83 871 8 372 930 28 красавіка 1995 1 снежня 1997
 Бельгія Бельгія 30 528 10 827 519 14 чэрвеня 1985 26 сакавіка 1995
 Венгрыя Венгрыя 93 030 10 013 628 1 мая 2004 21 снежня 2007б
 Германія Германія 357 050 81 757 595 14 чэрвеня 1985 26 сакавіка 1995у
 Грэцыя Грэцыя 131 990 11 125 179 6 лістапада 1992 26 сакавіка 2000
 Данія Данія 43 094 5 547 088 19 снежня 1996 25 сакавіка 2001 Сцяг  Грэнландыі Грэнландыя г
Сцяг Фарэрскіх астравоў Фарэрскія астравыг
 Ісландыя Ісландыяа 103 000 318 755 19 снежня 1996 25 сакавіка 2001
 Іспанія Іспанія 506 030 46 087 170 25 чэрвеня 1992 26 сакавіка 1995 Сцяг Мелільі Мелільяе
Сцяг Сеўты Сеўта е
 Італія Італія 301 318 60 397 353 27 лістапада 1990 26 кастрычніка 1997
 Латвія Латвія 64 589 2 248 961 1 мая 2004 21 снежня 2007б
 Літва Літва 65 303 3 329 227 1 мая 2004 21 снежня 2007б
 Люксембург Люксембург 2 586 502 207 14 чэрвеня 1985 26 сакавіка 1995
 Мальта Мальта 316 416 333 1 мая 2004 21 снежня 2007б
 Нідэрланды Нідэрланды 41 526 16 576 800 14 чэрвеня 1985 26 сакавіка 1995 Сцяг Арубы Аруба
 Кюрасаа
 Сінт-Мартэн
Нідэрланды Карыбскія Нідэрланды
 Нарвегія Нарвегіяа 385 155 4 854 824 19 снежня 1996 25 сакавіка 2001 Нарвегія Шпіцбергенд
 Польшча Польшча 312 683 38 163 895 1 мая 2004 21 снежня 2007б
 Партугалія Партугалія 92 391 10 636 888 25 чэрвеня 1992 26 сакавіка 1995
 Славакія Славакія 49 037 5 424 057 1 мая 2004 21 снежня 2007б
 Славенія Славенія 20 273 2 054 119 1 мая 2004 21 снежня 2007б
 Фінляндыя Фінляндыя 338 145 5 350 475 19 снежня 1996 25 сакавіка 2001
 Францыя Францыя 674 843 64 709 480 14 чэрвеня 1985 26 сакавіка 1995 усе заморскія ўладанні
 Чэхія Чэхія 78 866 10 512 397 1 мая 2004 21 снежня 2007б
 Швейцарыя Швейцарыяa 41 285 7 760 477 26 кастрычніка 2004 12 снежня 2008
 Швецыя Швецыя 449 964 9 347 899 19 снежня 1996 25 сакавіка 2001
 Эстонія Эстонія 45 226 1 340 274 1 мая 2004 21 снежня 2007б

а.   Дзяржавы па-за ЕС,[2] але ў шэнгенскай зоне.

б.   Для сухапутных меж і марскіх портаў; з 30 сакавіка 2008 таксама і для аэрапортаў.[3]

в.   Усходняя Германія ўвайшла ў ФРГ, уступаючы ў Шэнген, 3 кастрычніка 1990. Да гэтага яна заставалася па-за пагадненнем. Нягледзячы на некаторыя паведамленні СМІ, Гельгаланд уваходзіць у Шэнгенскую зону; ён толькі не ўваходзіць у Еўрапейскае пагадненне па дададзеным падатку.

г.   Толькі па шэнгенскай візе, выдадзенай Даніяй.[4]

д.   Хоць Ян-Маен уваходзіць у Шэнгенскую зону.

е.   Усе іспанскія тэрыторыі знаходзяцца ў Шэнгенскай зоне, але існуе памежны кантроль на выездзе з Сеўты і Мелільі ў Іспанію ці іншыя краіны зоны з-за спецыяльных візавых правіл для мараканскіх жыхароў, якія пражываюць у Тэтуане і Надоры.[5]

Чаканыя ўваходжанні

Сцяг Краіна Плошча (км²) Насельніцтва Рашэнне ўступіць Чаканая дата
Балгарыя Балгарыя 110 912 7 576 751 1 студзеня 2007 невядома[6][7]
Рэспубліка Кіпр Кіпр 9 251 801 851 1 мая 2004 невядома[8]
Ліхтэнштэйн Ліхтэнштэйнa 160 35 981 28 лютага 2008 канец 2011[9]
Румынія Румынія 238 391 21 466 174 1 студзеня 2007 невядома[6][7]

a.  Ліхтэнштэйн, які не ўваходзіць у ЕС стане асацыяваным членам ЕС[2] і адным з тых, дзе прыняты Шэнгенскія правілы.

22 верасня 2011 года на нарадзе міністраў унутраных спраў краін Еўрапейскага Саюза, якая праходзіла ў Бруселі, Балгарыя і Румынія не атрымалі права на ўваходжанне ў Шэнгенскую зону. Адмова звязаны з тым, што Нідэрланды і Фінляндыя выказваюцца супраць уваходжання Румыніі і Балгарыі ў Шэнгенскую зону, сцвярджаючы, што Бухарэст і Сафія неэфектыўна змагаюцца з карупцыяй[10] .

Гл. таксама

Зноскі

  1. Eurostat Population Estimate(англ.) . Eurostat (1 студзеня 2010). Праверана 8 студзеня 2010.
  2. 1 2 Тэрміналогія «associated states» выкарыстоўваецца ў Agreement concluded by the Council of the European Union and the Republic of Iceland and the Kingdom of Norway concerning the latters’ association with the implementation, application and development of the Schengen acquis - Final Act (Official Journal EC 1999 No. L 176, p. 36)(англ.) . EU Publications Office. Праверана 19 January 2008..
  3. The final step of Schengen enlargement – controls at internal air borders to be abolished in late March(англ.) . Slovenia’s EU Presidency (25 сакавіка 2008). Праверана 25 March 2008.
  4. General Information on Schengen Short-Term Visas(англ.)  (недаступная спасылка). Royal Danish Embassy in London (4 чэрвеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 19 красавіка 2010. Праверана 1 February 2010.
  5. Declaration on the towns of Ceuta and Melilla(англ.)  (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 мая 2011. Праверана 4 кастрычніка 2011.
  6. 1 2 Hungarian Presidency of the EU quoted by German press: Romania and Bulgaria’s adhesion to Schengen was postponed(англ.) , HotNews.ro (6 студзеня 2011). Праверана 21 студзеня 2011.
  7. 1 2 Фінляндыя і Нідэрланды не пусцілі Балгарыю і Румынію ў шэнгенскую зону (нявызн.), YLE.fi .
  8. Foreign Minister says Cyprus not to join Schengen before 2010(англ.)  (недаступная спасылка). Embassy of the Republic of Cyprus in Berlin. Архівавана з першакрыніцы 8 верасня 2012. Праверана 3 лютага 2010.
  9. Grosser Schritt in Richtung Schengen (нявызн.), Volksblatt (15 лютага 2011). Праверана 21 лютага 2011.
  10. Балгарыі і Румыніі адмоўлена ва ўваходжанні ў Шэнгенскую зону Архівавана 15 мая 2012.
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Еўрапейскі Саюз
Катэгорыя·Еўропа