wd wp Пошук:

Салецкі раён

Салецкі раён (руск.: Солецкий район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і скасаванае муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у складзе Наўгародскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Сальцы. У сакавіку 2020 года Салецкі муніцыпальны раён ператвораны ў муніцыпальную акругу, усе сельскія і гарадское паселішча скасаваныя.

Геаграфія

Раён размешчаны на захадзе Наўгародскай вобласці. На поўначы ён мяжуе з Шымскім, на ўсходзе — з Валатоўскім раёнамі Наўгародскай вобласці, на захадзе з Порхаўскім раёнам Пскоўскай вобласці, а на паўднёвым захадзе з Дноўскім раёнам Пскоўскай вобласці. Плошча — 1422,1 км². Асноўныя рэкі — Шалонь з прытокамі Сітня, Калошка і інш.

Зноскі

  1. 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 годаFederal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.
  2. http://www.gks.ru/dbscripts/munst/munst49/DBInet.cgi?pl=8006001
Тэмы гэтай старонкі (3):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Раёны Наўгародскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных