wd wp Пошук:

Шыкахогскі запаведнік

Шыкахогскі запаведнік (арм.: Շիկահողի արգելոց) — запаведнік у вобласці Сюнік на поўдні Арменіі ў басейнах рэк Цаў і Шыкахог на паўночных схілах Мегрынскага хрыбта на вышынях 700—2 400 м. Быў створаны ў 1958 годзе, займае плошчу 10 000 га.

Галоўным аб’ектам аховы з’яўляюцца раслінныя і жывёльныя супольнасці некранутых дубова-грабавых лясоў, што растуць на вышынях 1 000—2 200 м. Ёсць цісавы гай, гаёк бука ўсходняга.

На вышынях 2 200—2 400 м — разрэджаныя дубовыя лясы.

На вялікіх вышынях (2 400—2 600 м) растуць змяшаныя супольнасці ляшчынніка, бярозы, рабіны і ядлоўца, а яшчэ вышэй — субальпійскія лугі.

Усяго ў Чырвоную кнігу былога СССР улучана 18 відаў раслін, якія растуць тут, у Чырвоную кнігу Арменіі — каля 80.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Запаведнікі Арменіі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Лясы