Шчалбо́ва[1] (трансліт.: Ščalbova, руск.: Щелбово) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Стадолішчанскага сельсавета.
Паміж Шчалбовам і вёскай Хадорына Віцебскага раёна знаходзіцца Хадорынскае радовішча глін. Пластападобны паклад звязаны з лімнагляцыяльнымі адкладамі паазерскага ледавіка. Гліны стужкавыя, з пясчанымі і алеўрытавымі праслойкамі. Ва ўскрышы пяскі.