Хадо́рына[1] (трансліт.: Chadoryna, руск.: Ходорино) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Суражскага сельсавета.
Паміж Хадорынам і вёскай Шчалбова Гарадоцкага раёна знаходзіцца Хадорынскае радовішча глін. Пластападобны паклад звязаны з лімнагляцыяльнымі адкладамі паазерскага ледавіка. Гліны стужкавыя, з пясчанымі і алеўрытавымі праслойкамі. Ва ўскрышы пяскі.