wd wp Пошук:

Шклоўскі тэатр Зорыча

Партрэт Сямёна Гаўрылавіча Зорыча, заснавальніка прыгоннага тэатра

Шклоўскі тэатр графа С. Зорыча — самы вялікі прыгонны тэатр на ўсходзе Беларусі[1]. Дзейнічаў у Шклове ў 17781800 (памяшканне пабудавана ў 1780)[2][3].

Гісторыя

Пасля смерці графа Сямёна Гаўрылавіча Зорыча прыгонны тэатр перастаў існаваць. Аркестр разам з кадэцкім корпусам пераехаў у Гродна, а балетная трупа засталася без справы. У 1800 годзе пасля перагавораў спадчыннікаў графа з гофмаршалам і дырэктарам імператарскіх тэатраў А. П. Нарышкіным у Шклоў быў камандзіраваны рускі балетмайстар І. І. Вальберх(руск.) бел., які адабраў з балета 14 чалавек і вывез іх у Санкт-Пецярбург. З закрыццем шклоўскага тэатра ў 1799 годзе скончылася эпоха прыгоннага балета на тэрыторыі Беларусі[4].

Будынак

Тэатральныя паказы ішлі ў спецыяльным тэатральным будынку, пабудаваным у 1780 годзе, і ў залах пры аранжэрэі[1].

Акцёрскі склад

З 1778 да 1780 года тут сфарміравалася дзве трупы — балетная і драматычная, быў хор і тры аркестры[1].

У драматычных спектаклях выступалі замежныя гастралёры, навучэнцы кадэцкага корпуса, арганізаванага Зорычам, прыгонныя выканаўцы. Таксама прымалі ўдзел дваране-аматары. Вядома, што ў спектаклях стала ўдзельнічалі графіня Меліна і княгіня К. А. Далгарукая, а пастаноўка оперы Ванжуры(руск.) бел. «Апякун ашуканы» была арганізавана «сіламі шляхты»[5]. Асабліва славіўся як драматычны акцёр князь П. В. Мяшчэрскі[6], выканальніцкая манера і майстэрства якога паўплывалі на творчасць рэфарматара рускай сцэны М. Шчэпкіна[2].

Вядомасць набылі прыгонныя акцёры — сёстры Пелагея і Кацярына Азарэвіч, Г. і Р. Бекеры, К. Буткевіч, М. Бушынская, Г. Максімовіч, Я. Палітыка, К. Скарабагаты, Н. Соніна, Л. Суворава, Я. Чуцікаў, Ф. Шамборскі, А. Янкілевічавай[2].

Прадстаўленні

Менавіта ў Шклове праходзілі першыя выступленні замежных артыстаў, прыехаўшых у Расію. С. А. Тучкоў(руск.) бел. сведчыў: «Ніводны слаўны музыкант, спявак або спявачка не маглі прыехаць з Еўропы ў расійскія сталіцы, не даўшы некалькі канцэртаў у Зорыча. Ен дарыў іх шчодра і так хораша з імі абыходзіўся, што многія жылі ў яго па некалькі месяцаў і з ўдзячнасцю давалі настаўленні ўласным яго музыкантам»[1].

У тэатры ўсё было па-сапраўднаму: калi па сцэнарыi iшла бiтва — на сцэну заязджалi воiны на конях; калi гэта была водная баталiя — дзеянне перамяшчалася ў велiзарны басейн. Усяго за спектакль адбывалася да 70 змен дэкарацый. Аднак гледачоў прываблiвала не столькi багацце пастановак, колькi майстэрства шклоўскiх артыстаў: на спектаклi балетнай трупы з’язджалiся аматары з Вены, Варшавы, Масквы[7].

Асабліва грандыёзнае тэатральнае відовішча (пантаміма з алегорыямі з выкарыстаннем да 70 пышных дэкарацый) зладжана 30 мая 1780 за нагоды сустрэчы ў Шклове імператрыцы Кацярыны II і аўстрыйскага імператара Іосіфа II. На прадстаўленні прысутнічаў увесь расійскі двор[2].

У 1787 годзе афармленнем спектакляў займаўся тэатральны мастак Антоній Главацкі[8].

Водгукі

Гісторык рускага тэатра В. Сахноўскі(руск.) бел. так адгукаўся пра шклоўскі тэатр:

Тутэйшыя прадстаўленні пераўзыходзілі па пышнасці прыдворныя спектаклі рускія, былыя польскія, імператарскія аўстрыйскія ў Шонбруне і французскія ў Версалі
В. Сахноўскі

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Тэатр Зорыча
  2. 1 2 3 4 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн. 2: Рэспубліка Беларусь / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — 760 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).
  3. Аляксандраў, К. Беларускія артыстычныя дынастыі / К. Аляксандраў // Памяць: гіст.- дакум. хроніка Шклоўс. -на . — Мн., 1998 . — С. 469—470.
  4. Тэатр Зорыча
  5. Музыкальный театр Беларуси… С. 196.
  6. МЕЩЕРСКИЙ, Прокопий (Прокофий) Васильевич (руск.)
  7. Зорыча шклоўская зорка
  8. Гловацкий Антоний // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 151. — 737 с.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Гісторыя Шклова
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Гісторыя тэатра Беларусі
Катэгорыя·Культура Шклова