wd wp Пошук:

Раман Рыгоравіч Бекер

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бекер.

Раман Рыгоравіч Бекер — беларускі і рускі танцоўшчык 2-й паловы 18 — пачатку 19 стагоддзяў.

Біяграфія

Нарадзіўся на Шклоўшчыне. З 1780-х гадоў прыгонны артыст балета Шклоўскага тэатра Зорыча, у 1800-12 у балетнай трупе Пецярбургскага імператарскага тэатра (фігурант, пантамімны танцоўшчык)[1].

Падчас Айчыннай вайны 1812 года у Пецярбургскім апалчэнні, вызначыўся ў баях, у тым ліку на тэрыторыі Беларусі (пад Полацкам, Барысавам, Смалянамі і інш.). За адвагу быў узнагароджаны Георгіеўскі крыжам, атрымаў чын прапаршчыка. Пасля расфармавання апалчэння ў 1814 годзе прасіў дазволу вярнуцца на пецярбургскую сцэну, аднак не атрымаў яго. Апошнія гады жыцця правёў у Харкаве[1].

Зноскі

  1. 1 2 Бекер (Беккер) Роман Григорьевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 48. — 737 с.
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Акцёры Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Артысты балета Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Шклоўскім раёне
Катэгорыя·Памерлі ў Харкаве
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў