Верхнярэйнская нізіна — нізіна па цячэнні ракі Рэйн паміж гарамі Юра і Рэйнскімі Сланцавымі гарамі, у Францыі і Германіі.
Даўжыня каля 300 км, шырыня да 40 км. Уяўляе сабой складаны грабен, запоўнены кайназойскімі адкладамі, месцамі — выхады вулканічных парод. Радовішчы калійнай солі і нафты. Клімат умерана кантынентальны, ападкаў 500—700 мм за год. Пасевы пшаніцы, цукровых буракоў, сады, вінаграднік.
Буйныя гарады: Карлсруэ, Мангейм, Франкфурт-на-Майне (Германія), Кальмар, Страсбур (Францыя).
Артыкулу не хапае спасылак на крыніцы. Звесткі мусяць быць правяральнымі або іх могуць выдаліць. Вы можаце адрэдагаваць артыкул, дадаўшы спасылкі на аўтарытэтныя крыніцы. Шаблон пастаўлены 28 чэрвеня 2022 года. |