wd wp Пошук:

Тадэвуш Валянскі

Тадэвуш Валянскі (польск.: Tadeusz Wolański; 17 кастрычніка 1785, Шаўлі — 16 лютага 1865, Рыньск) — польскі гісторык і археолаг, калекцыянер.

Афіцэр напалеонаўскай арміі, удзельнічаў у кампаніі 1812 года, кавалер Ганаровага Легіёну. Пазней жыў у Рыбітвах пад Пакосцяй (Вялікая Польшча).

У навуцы

Займаўся гісторыяй, археалогіяй; быў вядомым калекцыянерам твораў мастацтва, асабліва манет і медалёў, асабліва грэчаскіх і рымскіх, збіраў г.зв. «старажытнасці» тутэйшыя[3] і іншаземныя, мінералы, ракавіны, насякомых (абшырная калекцыя матылёў), птушак. Вядомая была яго вялікая бібліятэка.

Прапагандыст усебаковай падтрымкі для ўсіх польскіх археалагічных збораў.

Пасля яго смерці частку збораў атрымала Кракаўскае навуковае таварыства, а яго «егіпецкія фігуркі» (быццам з па-над Балтыкі), трапілі ў зборы Кракаўскага ўніверсітэта.

Аўтар гіпотэзы пра старажытнае славянскае засяленне земляў ад Балтыйскага да Чорнага мораў, ад Палярнага кругу да Карпатаў, пра славянскае паходжанне помнікаў культуры Персіі, Этрускіі, Егіпту (лучна з клінапісам і тэкстамі зараастрызму), пра славянскае паходжанне этрускаў, пра замацаванне гэтай старажытнай цывілізацыі ў тэкстах, пісаных г.зв. славянскімі рунамі.

Ацэнкі

Частка навуковых поглядаў Валянскага ацэньвалася яшчэ пры яго жыцці як фантастычная, а сам Валянскі — як алхімік, масон, славянафіл, шукальнік філасофскага каменю і эліксіру вечнай маладосці. Разам з тым ужо сучаснікамі адзначаліся шматбаковасць яго навуковых заняткаў, яго шчырая захопленасць археалогіяй.

Сям’я

Сын Яна Валянскага, раднага пры двары Станіслава Аўгуста, вядомага даследніка прыроды і алхіміка, і Яны дэ Бух. Хроснік Т. Касцюшкі. Жанаты з Вільгельмінай Шрэтар.

Працы

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #12265515X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #12265515X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  3. польск.: krajowe.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Шаўляі
Катэгорыя·Постаці Польшчы
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 16 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1865 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Куяўска-Паморскім ваяводстве
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1785 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар