wd wp Пошук:

Шапавальскі мох

Водна-балотны заказнік «Шапавальскі мох» — заказнік мясцовага значэння, размешчаны на тэрыторыі Полацкага раёна Віцебскай вобласці. Быў заснаваны ў 2015 годзе.

Апісанне

Размешчаны на буйным балотным масіве плошчай 582 га. На тэрыторыі заказніка сустракаецца больш за 10 відаў млекакормячых, выяўлена 56 відаў птушак, пражываюць больш за 300 відаў насякомых.

У складзе фаўны адзначана 6 відаў насякомых, занесеных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь (рашэцісты жужаль, жужаль Менетрые, тарфяннікавая жаўтушка). Акрамя таго, адзначаны 4 віды, якія патрабуюць прафілактычнай аховы.

Выяўлена месца росту баранца звычайнага, уключанага ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Таксама выяўлена 7 відаў раслін, якія патрабуюць прафілактычнай аховы, і 5 месцаў пражывання птушак, уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь (чорны бусел, змеяед, скапа, шэры журавель). Зарэгістравана 4 віды птушак, якія маюць 2-ю SPEC катэгорыю, і 12 відаў, якія маюць 3-ю SPEC катэгорыю[1].

Зноскі

  1. Шапавальскі мох

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Запаведныя зоны без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Полацкі раён
Катэгорыя·Водна-балотныя ўгоддзі Беларусі
Катэгорыя·З’явіліся ў 2015 годзе
Катэгорыя·2015 год у Беларусі