Стрэлкаліст звычайны, Стрэлкаліст стрэлкалісты[3], Стрэліца[4] (Sagittaria sagittifolia) — від раслін роду Стрэлкаліст (Sagittaria) сямейства Шальнікавыя (Alismataceae).
Шматгадовая водная травяністая расліна з завостранымі лісцем.
Расце на водна-балотных угоддзях. Распаўсюджаны ў Еўропе ад Ірландыі і Партугаліі да Фінляндыі і Балгарыі, сустракаецца ў Расіі (уключаючы Сібір і Каўказ), Украіне, Японіі, Турцыі, Кітаі, Аўстраліі, В’етнаме. У некаторых іншых краінах вырошчваецца ў харчовых мэтах.
Уключаны ў Чырвоныя кнігі суб’ектаў Расійскай Федэрацыі: Іркуцкая вобласць, Рэспубліка Саха (Якуція). Таксама уключаны ў Чырвоную кнігу Арменіі.
Батанічныя ілюстрацыі (злева направа): Я. Штурма з кнігі Deutschlands Flora in Abbildungen, 1796; Я. Копса з кнігі Flora Batava, 1822; О. В. Тамэ з кнігі Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz, 1885; А. Маскле з кнігі Atlas des plantes de France, 1891; К. А. М. Ліндмана з кнігі Bilder ur Nordens Flora, 1917—1926. |