Стрэлкаліст[3][4] (Sagittária) — род водных шматгадовых раслін сямейства шальнікавых.
Уключае каля 20 відаў, якія растуць ва ўмераных і трапічных рэгіёнах. Пашыраны ў Амерыцы і Еўразіі. У Японіі і Кітаі культывуецца стрэлкаліст трохлісты (Sagittaria trifolia). На Беларусі 1 від — стрэлкаліст звычайны, або стрэлкалісты (Sagittaria sagittifolia).
Трапляецца на балотах, забалочаных лугах, уздоўж берагоў рэк, азёр, часта ўтварае зараснікі.