wd wp Пошук:

Чысцік аднагадовы

Чысцік аднагадовы[3] (Stáchys ánnua) — від аднагадовых травяністых раслін роду Чысцік (Stachys) сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae).

Насенне ўтрымлівае да 37 % эфірнага алею.

Распаўсюджанне і экалогія

Распаўсюджаны на ўсёй тэрыторыі Еўропы, у Малой Азіі, Заходняй Сібіры. Натуралізаваўся паўсюдна[4].

Расце на пакладах, як пустазельнае на палях, агародах.

Батанічнае апісанне

Сцеблы простыя ці галінастыя, вышынёй 15-35 см, унізе часта голыя, уверсе коратка апушаныя, пад суквеццем густа апушаныя.

Ніжняе лісце даўгавата-яйкападобнае, у аснаванні клінаватыя, гародчатыя; верхняе — ланцэтнае, вострае, пілаватае, сядзячае.

Суквецце доўгае, каласападобнае, дзве—тры ніжнія калатоўкі расстаўленыя, верхнія збліжаныя; чашачка трохі валасістая, зубцы трохкутна-ланцэтныя, сагнутыя; вяночак бялёса-жоўты, у два разы даўжэй чашачкі, верхняя губа круглявая.

Плод — арэшак шырока-яйкападобны, тупатрохгранны, дробна-ячэісты.

Гаспадарчае значэнне і прымяненне

З канца чэрвеня па жнівень меданосныя пчолы бяруць з кветак чысціка аднагадовага бескаляровы нектар. Кожная расліна падчас цвіцення пры спрыяльных пагодных умовах можа даць да 0,5 г нектара[5].

Класіфікацыя

Від Чысцік аднагадовы ўваходзіць у род Чысцік (Stachys) падсямейства Lamioideae сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae) парадку Ясноткавыя (Lamiales).

  яшчэ около 20 семейств (па Сістэме APG II)   яшчэ каля 35 родаў  
         
  парадак Ясноткакветкавыя     падсямейства Lamioideae     від Чысцік аднагадовы
               
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Ясноткавыя     род Чысцік|    
             
  яшчэ 44 парадка кветкавых раслін
(па Сістэме APG II)
  яшчэ 7 падсямействаў   яшчэ больш 300 відаў
     

Сінонімы

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 126. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Паводле сайта GRIN (гл. карку расліны).
  5. Абрикосов Х. Н. и др. Чистец // Словарь-справочник пчеловода / Сост. Федосов Н. Ф.. — М.: Сельхозгиз, 1955. — С. 399.
  6. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 126. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Чысцік
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Флора Паўночнай Афрыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Пустазелле