Чырво́ны Акця́бр[1] (трансліт.: Čyrvony Akciabr, руск.: Чирвоный Октябрь) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.
У 24 км на паўднёвы ўсход ад Буда-Кашалёва, 15 км ад чыгуначнай станцыі Лазурная (на лініі Жлобін — Гомель), 23 км ад Гомеля.
Шаша Доўск — Гомель. Планоўка складаецца з кароткай прамалінейнай вуліцы амаль мерыдыянальнай арыентацыі (абапал шашы) і забудаванай двухбакова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Заснаваны напачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседняй вёскі Чэрапаўка на былых памешчыцкіх землях. Першапачаткова пасёлак быў вядомы пад назвай Чэрапаўка-II, у 1924 годзе атрымаў сучасную назву. У 1929 годзе жыхары ўступілі ў калгас. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Краснаакцябрскі» (цэнтр — вёска Акцябр).