wd wp Пошук:

Чыкой

Чыко́й[1] (бур. Сγхэ мγрэн, руск.: Чикой) — рака ў Азіі, у Бураціі і Забайкальскім краі Расіі і часткова на мяжы з Манголіяй, правы прыток ракі Селенга (басейн возера Байкал).

Даўжыня ракі 769 км. Плошча вадазбору 46 200 км². Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні каля 261[2] м³/с. Сярэдні аб’ём сцёку 8,237[2] км³/год. Выток ракі знаходзіцца на Чыкаконскім хрыбце. Працякае ўздоўж паўднёвага схіла Малханскага хрыбта на тэрыторыі Забайкальскага края і Бураціі, часткова на мяжы з Манголіяй. У ніжнім цячэнні рэчышча Чыкоя раздзяляецца на рукавы, утвараючы доўгія астравы. Жыўленне ракі пераважна дажджавое. Галоўны прыток — рака Менза (левы). У басейне ракі 560[2] азёр агульнай плошчай 14,8[2] км².

Рака суднаходная на 152 км ад вусця.

Зноскі

  1. карта Бураціі — Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Беларусы — Варанец. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3), ISBN 985-11-0035-8.
  2. 1 2 3 4 Иванов В. В. Чикой // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі Забайкальскага края
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Басейн Карскага мора
Катэгорыя·Рэкі Бураціі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Памежныя рэкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта