wd wp Пошук:

Селенга

Селенга́[1] (бур. Сэлэнгэ мүрэн; манг.: Сэлэнгэ мөрөн) — рака ў Манголіі і Расіі (Бурація). Упадае ў возера Байкал, адносіцца да басейна Енісея.

Назва

Існуюць розныя версіі паходжання назвы ракі:

Геаграфія

Даўжыня Селенгі (ад вытока ракі Ідэр) — 1024 км, пры гэтым 409 км ніжняга цячэння — па тэрыторыі Расіі. Плошча вадазборнага басейна — 447 тыс. км². Рака ўтвараецца зліццём рэк Ідэр і Дэлгэр-Мурэн, мае пераважна раўніннае аблічча з чаргаваннем звужэнняў (да 1—2 км) і катлавінападобных пашырэнняў даліны да 20—25 км, дзе яна часта дзеліцца на пратокі. Пры ўпадзенні ў Байкал утварае шырокую дэльту плошчай 680 км² (на яе прыпадае прыкладна 1/2 рачных вод, якія паступаюць у возера).

Асноўныя прытокі: Эгійн-Гол, Джыда, Архон, Хілок, Уда. У басейне ракі больш за 5549[2] азёр агульнай плошчай каля 616 км².

Зноскі

  1. БелЭн, 2002
  2. Сайт «Природа БУРЯТИИ» (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Байкал
Катэгорыя·Рэкі Манголіі
Катэгорыя·Басейн Ангары
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Рэкі Бураціі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак