wd wp Пошук:

Чарэйскае возера

Чарэ́йскае, Чарэявозера ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Лукомка, за 26 км на паўднёвы ўсход ад горада Чашнікі каля вёскі Чарэя.

Плошча паверхні возера 3,38 км². Даўжыня 6,71 км, найбольшая шырыня 1,12 км. Найбольшая глыбіня дасягае 17 м, сярэдняя складае 5,6 м. Аб’ём вады 18,96 млн. м³. Даўжыня берагавой лініі 17,3 км.

Катлавіна возера лагчыннага тыпу, моцна выцягнутая з поўначы на поўдзень і складаецца з некалькіх плёсаў. Схілы катлавіны вышынёй ад 2 да 18 метраў, сугліністыя. Берагавая лінія моцна звілістая (каэфіцыент зрэзанасці 2,65[2]). Берагі нізкія, пясчаныя. Месцамі берагі зліваюцца са схіламі катлавіны, абрывістыя, абразійныя, у паўднёвай частцы сплавінныя. Літаральная зона спадзістая, шырынёй да 100 м, выслана глінай, пясчанымі і пясчана-глеістымі адкладамі. Глыбей дно возера глеістае. У сярэдзіне возера востраў плошчай 0,02 га.

Возера эўтрофнае, праточнае. Злучана пратокай з азёрамі Галаўня і Чамярыца. У Чарэйскае ўпадаюць больш за 10 ручаёў і каналаў, выцякае ручай у возера Родамля.

Прыбярэжная надводная расліннасць пашыраецца да глыбіні 2,5 м і на адлегласці да 50 м ад берага. Падводная расліннасць пашыраецца да глыбіні 4 м.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, гусцяра, краснапёрка, плотка, акунь і іншыя віды рыб.

Зноскі

  1. Чарэйскае возера Архівавана 10 снежня 2012.
  2. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 5. — 583 с. — 10 000 экз.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Азёры Чашніцкага раёна
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта