wd wp Пошук:

Чарнавіцкі нацыянальны ўніверсітэт імя Юрыя Фядзьковіча

Чарнавіцкі нацыянальны ўніверсітэт імя Юрыя Фядзьковіча (укр.: Чернівецький національний університет імені Юрія Федьковича) — вышэйшая навучальная ўстанова ў горадзе Чарнаўцы ва Украіне.

Інстытуты і факультэты

Гісторыя

Заснаваны 4 кастрычніка 1875 г. указам імператара Аўстра-Венгрыі Франца Іосіфа, на аснове тэалагічнага інстытута, які існаваў з 1827 г. з нямецкай мовай выкладання і з асобнымі кафедрамі украінскай і румынскай моў і літаратур.

Меў розныя назвы: Чарнавіцкі ўніверсітэт імя імператара Франца Іосіфа (1875—1918 гг.), Чарнавіцкі ўніверсітэт караля Карла І (1919—1940 гг.) і Чарнавіцкай дзяржаўны універсітэт (пасля 1940 г.). У 1989 г. Чарнавіцкаму ўніверсітэту прысвоена імя Восіпа-Юрыя Адальбертавіча Фядзьковіча — украінскага пісьменніка-рамантыка, прадвесніка ўкраінскага нацыянальнага адраджэння на Букавіне. 11 верасня 2000 г. Указам Прэзідэнта Украіны Леаніда Кучмы Чарнавіцкаму дзяржаўнаму ўніверсітэту імя Юрыя Фядзьковіча нададзены статус нацыянальнага.

Першым рэктарам стаў вядомы вучоны і грамадскі дзеяч Канстанцін Тамашчук. Тут выкладалі і вялі даследчую працу навукоўцы еўрапейскага і сусветнага ўзроўню: эканаміст Ёзэф Шумпэтэр, філосаф Георг Эліс Мюлер, юрыст Ганс Грос, гісторык Раймунд Кайндль, славіст Емяльян Калужняцкі, украініст Сцяпан Смаль-Стоцкі, кампазітар і пісьменнік Сідар Варабкевіч і інш.

Пры аўстрыйскай уладзе ЧНУ меў тры факультэты: праваслаўнай тэалогіі, права і філасофскі. На філасофскім факультэце кафедрай ўкраінскай мовы кіравалі: К. Ганкевіч (1875—1876 гг.), І. Анішкевіч (1876—1882 гг.), С. Смаль-Стоцкі (1885—1918 гг.), славянскіх моў: В. Калужняцкі (1875—1898 гг.) і Е. Казак (1899—1919 гг.); кафедру практычнага багаслоўя ўзначальваў Д. Єремійчук (1899—1919 гг).

У гэты час у Чарнавіцкім універсітэце вучыліся, акрамя букавінцаў, таксама шмат галічан, у тым ліку: І. Франко, Л. Мартовіч, Д. Лук’яновіч; хабілітаваліся В. Мільковіч па гісторыі Усходняй Еўропы (пасля прафесар ЧУ, 1895—1919 гг.), А. Калесса па ўкраінскай мове. Сярод рэктараў універсітэта былі ўкраінцы: К. Тамашчук (1875—1876 гг.), А. Калужняцкі (1889—1890 гг.) і Е. Казак (1907—1808 гг).

У 1875 г. з агульнай колькасці ў 208 студэнтаў украінцаў было 41, у 1914 г. на 1198—303 (прыкладна столькі ж румын, больш за ўсё было габрэяў і немцаў/аўстрыйцаў).

Пасля распаду Аўстра-Венгерскай імперыі ў 1918 г. і далучэння Букавіны да Румынскага Каралеўства ўніверсітэт да 1940 г. лічыўся румынскай вышэйшай навучальнай установай. У 1918—1940 гг. універсітэт быў румынізаваны, адмененыя ўкраінскія кафедры, а ўкраінскія прафесары звольненыя. Філасофскі факультэт падзелены на два: філасофска-літаратурны і прыродазнаўчы. Шматгадовым рэктарам ЧНУ пры румынскай уладзе быў І. Ністар. На прыродазнаўчым факультэце доўгія гады працавалі вядомыя навукоўцы К. Гармузакі і К. Пэнэке.

У 1920 г. на 1671 студэнтаў было 239 украінцаў, у 1933 г. на 3247 студэнтаў было 2117 румын, 679 габрэяў, 199 немцаў, 155 украінцаў, 57 палякаў, 40 іншых.

У 1940 г. пасля далучэння Букавіны да УССР, універсітэт рэарганізаваны ў дзяржаўную вышэйшую навучальную ўстанову з украінскай мовай навучання і падзелены на сем факультэтаў, а з 1955 г. на адзінаццаць: гістарычны, філасофскі, замежных моў, геаграфічны, біялагічны, хімічны, фізіка-матэматычны, эканамічны, тэхнічны і завочны, была 51 кафедра. Тэалагічны факультэт быў ліквідаваны. Уведзена завочнае і вячэрняе навучанне і аспірантура.

У 1976—1977 гг. было каля 10 000 студэнтаў (у тым ліку 38 % завочнікаў) і каля 500 выкладчыкаў, у тым ліку 26 прафесараў і дактароў навук, каля 290 дацэнтаў і кандыдатаў навук.

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1875 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Чарнавіцкі ўніверсітэт
Катэгорыя·Універсітэты Украіны
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·1875 год ва Украіне
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Нацыянальныя вышэйшыя навучальныя ўстановы Украіны