wd wp Пошук:

Чаркаскі нацыянальны ўніверсітэт імя Багдана Хмяльніцкага

Чаркаскі нацыянальны ўніверсітэт імя Багдана Хмяльніцкагаукраінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам нацыянальнага ўніверсітэта, якая знаходзіцца ў Чаркасах.

Гісторыя

Як вышэйшая навучальная ўстанова універсітэт заснаваны ў 1921 годзе ў выніку стварэння Чаркаскага інстытута народнай адукацыі. У інстытуце на той час функцыянаваў адзін факультэт сацыяльнага выхавання, які меў тры аддзяленні - гісторыка-філалагічнае, прыродазнаўчае і фізіка-матэматычнае. У кастрычніку 1922 года на базе інстытута былі арганізаваны трохгадовыя педагагічныя курсы, якія ў тагачаснай сістэме адукацыі належалі да вышэйшых навучальных устаноў. У 1924-1925 навучальным годзе адбыўся першы выпуск спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй. У выніку правядзення адміністрацыйнай рэформы і ліквідацыі губерняў і паветаў Чаркасы сталі цэнтрам Чаркаскай (з 1927 года — Шаўчэнкаўскай) акругі і цэнтрам аднайменнага раёна. Змены закранулі і педагагічныя курсы, якія ў ліпені 1925 года набылі статус педагагічнага тэхнікума. У маі 1930 года педагагічны тэхнікум рэарганізаваны ў Чаркаскі інстытут народнай адукацыі. У тым жа годзе пастановай Саўнаркама УССР на базе інстытута народнай адукацыі ўтвораны Чаркаскі інстытут сацыяльнага выхавання з трохгадовым тэрмінам навучання. У яго складзе дзейнічалі тры аддзяленні - аграбіялагічнае, тэхніка-матэматычнае і гістарычнае. У сувязі з ліквідацыяй Шаўчэнкаўскай акругі ў канцы 1930 года інстытуту быў перададзены новы трохпавярховы будынак у цэнтры горада, які пасля дабудовы ў 1932 годзе на доўгія гады стаў галоўным навучальным корпусам. У 1933 годзе Інстытут народнай адукацыі рэарганізаваны ў Чаркаскі педагагічны інстытут, у склад якога ўвайшлі тры факультэты — біялагічны, фізіка-матэматычны і літаратурны. У 1936 годзе быў створаны батанічны сад, які хутка ператварыўся ў важнае вучэбна-даследчае падраздзяленне ВНУ. У 1940-1941 навучальным годзе на 9 кафедрах інстытута працавала каля 100 выкладчыкаў, з іх — 2 прафесары і 10 кандыдатаў навук. 22 жніўня 1941 года, калі нямецкія войскі акупавалі Чаркасы, інстытут спыніў сваю дзейнасць. Пасля вызвалення Черкас 1 красавіка 1944 года было адноўлена навучанне. У 1959 годзе падрыхтоўка спецыялістаў ажыццяўлялася на чатырох факультэтах - фізіка-матэматычным, прыродазнаўчым, філалагічным і фізічнага выхавання. Навучальны працэс забяспечвалі 14 кафедр, на якіх працавала 113 штатных выкладчыкаў, навучалася 2675 студэнтаў. У сярэдзіне 1960-х гадоў у складзе інстытута дзейнічала ўжо шэсць факультэтаў - дадаліся факультэты замежных моў і агульнанавуковы. У 1991 годзе завяршылася будаўніцтва васьміпавярховага вучэбна-лабараторнага корпуса. У 1995 годзе падчас дзяржаўнай акрэдытацыі інстытут атрымаў самы высокі ўзровень — чацвёрты. Пастановай Кабінета Міністраў Украіны ад 6 кастрычніка 1995 года на базе Чаркаскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута быў створаны Чаркаскі дзяржаўны універсітэт імя Багдана Хмяльніцкага. У выніку рэфармавання вышэйшай навучальнай установы былі змененыя не толькі навучальныя планы, праграмы, спецкурсы, але і напрамкі функцыянавання. Ужо да пачатку 1998-1999 навучальнага года на 10 факультэтах падрыхтоўка спецыялістаў вялася па 24 спецыяльнасцях. Найбольшым прызнаннем у навукова-адукацыйным працэсе і фарміраванні нацыянальнай эліты стала прадастаўленне універсітэту Указам Прэзідэнта Украіны ў 2009 годзе статусу нацыянальнага.

Структура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Універсітэты Украіны
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1921 годзе
Катэгорыя·1921 год ва Украіне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу