wd wp Пошук:

Аляксей Яўгенавіч Юрын

Аляксей Яўгенавіч Юрын (14 красавіка 1982, Чаркасы) — украінскі паэт, педагог, перакладчык, літаратуразнаўца.

Біяграфія

Нарадзіўся 14 красавіка 1982 года ў горадзе Чаркасы. Вучыўся ў фізіка-матэматычным ліцэі пры чаркаскай школе № 17, потым — у Чаркаскім нацыянальным універсітэце ім. Б. Хмяльніцкага на факультэце рамана-германскай філалогіі. З 2004 — настаўнік замежных моў і літаратуры, з 2005 па 2008 г. — намеснік дырэктара Чаркаскага гуманітарна-прававога ліцэя. У 2008 г. працаваў у Корпусе міра пры пасольстве ЗША ва Украіне. З лютага 2009 — зноў на педагагічнай працы. Мае статус настаўніка 1 катэгорыі.

Творчасць

Першыя паэтычныя спробы былі зроблены ў 7 гадоў. У школьныя гады на ўроках літаратуры пісаў творы ў вершаванай форме. Пад час навучання ва ўніверсітэце стварыў некалькі п’ес, якія былі пастаўлены на ўніверсітэцкай сцэне. Найвядомейшая — сучасная стылізацыя пушкінскага Яўгенія Анегіна. У п’есах сам граў галоўныя ролі.

На пачатку 2008 г. сур’ёзна захапіўся паэзіяй і ўжо за паўгода стаў сааўтарам зборкі вершаў «На себе». У лістападзе 2008 г. стаў адным з пераможцаў усеўкраінскага конкурсу «Слава Нації». У 2010 — пераможцам чаркаскага абласнога конкурсу паэзіі. Таксама піша на англійскай мове.

На станаўленне паэзіі А. Юрына паўплывала творчасць такіх паэтаў як: В. Стус, У. Маякоўскі, У.-Х. Адэн, І. Бродскі. Паэзія А. Юрына вылучаецца сваёй эмацыянальнасцю, філасофіяй, нестандартнасцю вобразаў і рыфмавання.

Цікавыя факты

У 2006 г. украінамоўны варынт песні на словы А. Юрына «Човник» у выкананні юнай чаркаскай спявачкі Марыі Ярэменка стаў фіналістам украінскага адбору Дзіцячага Еўрабачання.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Перакладчыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Паэты Украіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Чаркаскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Багдана Хмяльніцкага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Перакладчыкі Украіны
Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1982 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чаркасах
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта