wd wp Пошук:

Цімафей Сазонавіч Гарбуноў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гарбуноў.

Цімафе́й Сазо́навіч Гарбуно́ў (6 жніўня 1904, в. Саннікі, Лепельскі павет, Віцебская губерня — 8 кастрычніка 1969, Мінск) — партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР, гісторык, акадэмік АН БССР (1959)[1].

Біяграфія

Нарадзіўся 6 жніўня 1904 года ў в. Саннікі Лепельскага павета Віцебскай губерні (цяпер — Бешанковіцкі раён Віцебскай вобласці).

У 1919—1924 гадах працаваў на лесапільні, ільнопрадзільнай фабрыцы «Дзвіна» ў Віцебску.

Скончыў БДУ ў 1936 годзе[1].

З 1937 года — галоўны рэдактар Дзяржаўнага выдавецтва БССР, з 1939 года — рэдактар газеты «Звязда».

У 1948 годзе скончыў Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК УКП(б)(руск.) бел.[1].

У 1941—1947 гадах і 1950—1960 гадах — сакратар ЦК КПБ.

У Вялікую Айчынную вайну на палітрабоце ў Чырвонай Арміі, адзін з арганізатараў партызанскага руху на Беларусі.

У 1942—1945 гадах — рэдактар часопіса «Славяне(руск.) бел.», у 1949—1950 гадах — намеснік старшыні праўлення Усесаюзнага таварыства па распаўсюджванні палітычных і навуковых ведаў(руск.) бел., рэдактар часопіса «Наука и жизнь(руск.) бел.»[1].

У 1960—1967 гадах — акадэмік-сакратар Аддзялення грамадскіх навук АН БССР[1].

Памёр 8 кастрычніка 1969 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

Навуковая дзейнасць

Асноўныя працы па гісторыі ўтварэння БССР, уз’яднання беларускага народаў адзінай Савецкай сацыялістычнай дзяржаве, аб першых сацыялістычных пераўтварэннях у рэспубліцы[1]

Бібліяграфія

Грамадская і дзяржаўная дзейнасць

Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 1946—1962 гадах, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1947—1967 гадах[1]. У 1955—1963 гадах — старшыня Вярхоўнага Савета БССР[1].

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Леніна, іншымі ордэнамі і медалямі.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 Горбунов Тимофей Сазонович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 160. — 737 с.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (39):
Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 4 склікання
Сакратары ЦК КПБ
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з рускай
Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання
Нарадзіліся ў Лепельскім павеце
Выпускнікі БДУ
Нарадзіліся ў Бешанковіцкім раёне
Нарадзіліся 6 жніўня
Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Нарадзіліся ў 1904 годзе
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Кавалеры ордэна Леніна
Гісторыкі Беларусі
Акадэмікі Акадэміі навук Беларускай ССР
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Памерлі ў 1969 годзе
Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 5 склікання
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Старшыні Вярхоўнага Савета БССР
Члены КПСС
Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 2 склікання
Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 2-га склікання
Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
Памерлі 8 кастрычніка
Выпускнікі РАДС пры Прэзідэнце РФ
Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 3 склікання
Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 6-га склікання
Асобы
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Супрацоўнікі газеты «Звязда»
Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 3-га склікання
Супрацоўнікі выдавецтва «Беларусь»
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 4-га склікання
Вікіпедыя:Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Галоўныя рэдактары газеты «Звязда»
Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Памерлі ў Мінску