wd wp Пошук:

Цімафей Ігаравіч Лукашэвіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лукашэвіч. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Цімафей Лукашэвіч (нар. 21 сакавіка 1997) — беларускі футбаліст, паўабаронца рагачоўскага «Макслайна».

Клубная кар’ера

З 2015 года пачаў выступаць за дубль мінскага «Дынама» і на наступны год трывала замацаваўся ў яго складзе. У студзені 2017 года падоўжыў кантракт з «Дынама»[2], а ў сакавіку быў аддадзены ў арэнду ў першалігавы «Прамень»[3]. Неўзабаве замацаваўся ў аснове, і першапачаткова разлічаная на паўгады арэнда была падоўжана на ўвесь сезон. Па выніках сезона дапамог «Промню» выйсці ў Вышэйшую лігу.

У студзені 2018 года, пакінуўшы «Дынама», падпісаў паўнавартасны кантракт з «Промнем»[4]. Пачынаў сезон 2018 у стартавым складзе, з верасня з-за траўмы страціў месца на полі.

У пачатку 2019 года ў сувязі з пераездам «Промня» ў Магілёў і аб’яднаннем з мясцовым «Дняпром» стаў іграком аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро». У жніўні 2019 года на правах арэнды далучыўся да мікашэвіцкага «Граніта»[5], дзе часцей выхадзіў на замену. Па заканчэнні сезона 2019 пакінуў магілёўскі клуб.

У лютым 2021 года далучыўся да рагачоўскага «Макслайна». Па выніках сезона 2021 дапамог камандзе выйсці ў Першую лігу. У лютым 2022 года падоўжыў пагадненне з рагачоўскім клубам[6].

Міжнародная кар’ера

26 сакавіка 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў таварыскім матчы супраць Латвіі (3:4). У гэтай сустрэчы паспеў адзначыцца дублем.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2015 (2)дубльДынама40
2016дубльДынама273
2017Д2Прамень293
2018Д1Прамень150
2019 (1)Д1Дняпро80
2019 (2)Д2Граніт100
2021Д3Макслайн93

Зноскі

  1. Timofei Lukashevich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Футбол. Тимофей Лукашевич продлил контракт с минским “Динамо”
  3. Лукашевич и Велько из минского “Динамо” отданы в аренду “Лучу”
  4. Тимофей Лукашевич стал игроком “Луча”
  5. “Гранит” объявил о переходе из “Дняпро” Лукашевича
  6. Трачинский и Лукашевич продлили контракты с “Макслайном”
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Дняпро Рагачоў
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Дняпро Магілёў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1997 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Прамень Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных