У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Куртуа. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Цібо́ Нікаля́ Марк Куртуа́ (фр.: Thibaut Nicolas Marc Courtois; нар. 11 мая 1992, Брэ, Бельгія) — бельгійскі футбаліст, брамнік іспанскага клуба «Рэал Мадрыд» і нацыянальнай зборнай Бельгіі.
Пачынаў кар’еру ў якасці іграка абароны, аднак з цягам часу перакваліфікаваўся ў брамніка.
Куртуа дэбютаваў у асноўным складзе «Генка» супраць «Гента» 17 красавіка 2009 года ва ўзросце 16 гадоў[6]. Куртуа змог дэбютаваць у «Генце» ў такім юным узросце, толькі з-за крызісу брамавай пазіцыі ў камандзе[7].
14 ліпеня 2011 года «Генк» і «Чэлсі» дамовіліся аб трансферы Цібо Куртуа[8].
26 ліпеня 2011 года Куртуа быў аддадзены ў доўгатэрміновую арэнду ў іспанскі клуб «Атлетыка Мадрыд».
У чэрвені 2014 года галоўны трэнер «Чэлсі» Жазэ Маўрынью пацвердзіў інфармацыю аб вяртанні Куртуа ў клуб[9]. 18 жніўня Цібо дэбютаваў у складзе англійскага клуба матчам супраць «Бернлі», які скончыўся з лікам 3:1 на карысць «сініх». У 2014—2018 гадах быў асноўным брамнікам лонданскай каманды.
У жніўні 2018 года перайшоў у мадрыдскі «Рэал», падпісаўшы шасцігадовы кантракт[10].
3 чэрвеня 2011 года Куртуа быў выкліканы ў зборную Бельгіі на матч супраць зборнай Турцыі ў рамках адборачнага матча да чэмпіянату Еўропы 2012. 10 жніўня 2011 года ён зноў быў выкліканы ў зборную на матч супраць зборнай Славеніі, але так і не выйшаў на поле. Дэбютаваў у асноўным складзе зборнай Бельгіі ў таварыскім матчы супраць зборнай Францыі 15 лістапада 2011 года, які скончыўся ўнічыю 0:0.
«Генк»:
«Атлетыка»:
«Чэлсі»:
«Рэал» Мадрыд: