wd wp Пошук:

ФК Бернлі

«Бернлі» (англ.: Burnley Football Club) — прафесійны англійскі футбольны клуб з аднайменнага горада Бернлі, Ланкашыр. Клуб з’яўляецца адным з заснавальнікаў Футбольнай лігі. У дэбютным сезоне каманда заняла 9 месца сярод 12 удзельнікаў. З 1983 года базуецца на стадыёне «Тэф Мур». Мянушка «бардовыя» зачапілася за клубам дзякуючы дамінуючаму колеру хатніх кашуляў каманды. Бардовы колер і сіні былі прыняты ў 1910 годзе ў гонар дамінуючага клуба англійскага футбола таго часу клуба «Астан Віла». Лічылася, што гэтыя колеры здольныя падняць маральныя сілы каманды і натхніць «Бернлі» на новыя поспехі. «Бернлі» двойчы быў чэмпіёнам Англіі ў 1921 і 1960 гадах і аднойчы стаў уладальнікам Кубка Англіі ў 1914 годзе. У 1961 годзе клуб здолеў дайсці да чвэрцьфіналу Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў.

У пачатку сваёй гісторыі «Бернлі» быў адным з лідараў англійскага футболу, стала выступаючы ў вышэйшым дывізіёне, аднак з 1976 па 2009 гады каманда вагалася па ніжэйшых лігах. У 1987 годзе клуб, нават, здолеў пазбегнуць вылету ў Канферэнцыю. У 2009 годзе «Бернлі» здолеў вярнуцца ў вышэйшы дывізіён, аднак у першым жа сезоне вылецеў з яго. Сезон 2014/15 клуб зноў пачаў у Прэм’ер-лізе, заняўшы другі радок у Чэмпіёншыпе пасля «Лестэр Сіці»[1]. Па выніках сезона «Бернлі» ізноў апусціўся ў Чэмпіёншып, аднак на наступны год выйграў яго і ў 2016—2022 гадах гуляў у Прэм’ер-лізе.

Дасягненні

Склад

Станам на верасень 2022 года.

Пазіцыя Імя Год нараджэння
2 Англія Аб Мэцью Лоўтан 1989
3 Англія Аб Чарлі Тэйлар 1993
4 Англія ПА Джэк Корк Капітан каманды 1989
5 Англія Аб Тэйлар Харвуд-Беліс 2002
6 Англія Аб Сі Джэй Іган-Райлі 2003
7 Ісландыя ПА Ёхан Берг Гудмундсан 1990
8 Англія ПА Джош Браўнхіл 1995
9 Англія Нап Джэй Радрыгес 1989
10 Аўстрыя Нап Эшлі Барнс 1989
11 Англія Нап Скот Твайн 1999
14 Уэльс Аб Конар Робертс 1995
15 Паўночная Ірландыя Бр Бейлі Пікак-Фарэл 1996
17 Бельгія ПА Мануэль Бенсан 1997
18 Англія ПА Эшлі Уэствуд 1990
Пазіцыя Імя Год нараджэння
19 Бельгія ПА Анас Заруры 2000
21 Ірландыя Аб Люк Мак-Налі 1999
22 Бразілія ПА Вітынью 1999
23 Англія Нап Натан Тэла 1999
24 Ірландыя ПА Джош Кален 1996
25 Англія Бр Уіл Норыс 1993
26 Дэмакратычная Рэспубліка Конга ПА Самюэль Басцьен 1996
27 Паўночная Македонія ПА Дарка Чурлінаў 2000
28 Ірландыя Аб Кевін Лонг 1990
29 Нідэрланды Аб Іан Матсен 2002
30 Турцыя Нап Халіл Дэрвішаглу 1999
36 Германія Аб Луіс Баер 2000
44 Ірландыя ПА Дара Кастэла 2002
49 Рэспубліка Косава Бр Арыянет Мурыч 1998

Зноскі

  1. Burnley F.C. wins against Wigan; promoted to the Barclay’s PL. BBC Sport

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбольныя клубы, заснаваныя ў 1882 годзе
Катэгорыя·ФК Бернлі
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбольныя клубы Англіі
Катэгорыя·Клубы англійскай Прэм’ер-лігі