wd wp Пошук:

Цярноўскі раён

Цярно́ўскі раён (руск.: Терновский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным усходзе Варонежскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — сяло Цярноўка.

Геаграфія

Цярноўскі раён мяжуе з Грыбанаўскім, Аннінскім і Эрцільскім раёнамі, а таксама з Тамбоўскай вобласцю. Плошча раёна складае 1310 км². Пакрыццё раёна лясамі складае 6,59% ад агульнай плошчы.

Гісторыя

Раён быў утвораны ў 1929 годзе ў адпаведнасці з пастановай УЦВК і СНК РСФСР, і першапачаткова меў назву Русанаўскі раён. У 1932 годзе раён быў пераназваны ў Цярноўскі.

Зноскі

  1. 1 2 АКТМУ. 179/2016. Цэнтральная ФА Праверана 25 кастрычніка 2016.
  2. АКТМУ. 179/2016. Цэнтральная ФА Праверана 24 кастрычніка 2016.
  3. 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 годаFederal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Раёны Варонежскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных