wd wp Пошук:

Аннінскі раён

А́ннінскі раён (руск.: Аннинский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным усходзе Варонежскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — пасёлак гарадскога тыпу Анна.

Геаграфія

Аннінскі раён мяжуе з Эрцільскім, Цярноўскім, Грыбанаўскім, Новахапёрскім, Талаўскім, Баброўскім і Панінскім раёнамі. Плошча раёна складае 2098,02 км².

Гісторыя

Аннінскі раён быў утвораны 14 мая 1928 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК і СНК РСФСР.

Эканоміка

Прамысловы патэнцыял уключае ў сябе 17 прадпрыемстваў. Найбольшую ўдзельную вагу займаюць прадпрыемствы апрацоўваючай вытворчасці, як вытворчасць харчовых прадуктаў, паліграфія, вытворчасць іншых неметалічных мінеральных прадуктаў, вытворчасць машын і абсталявання. Вытворчасць і размеркаванне электраэнергіі, газу і вады.

Зноскі

  1. 1 2 3 АКТМУ. 179/2016. Цэнтральная ФА Праверана 24 кастрычніка 2016.
  2. 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 годаFederal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Раёны Варонежскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных