wd wp Пошук:

Цэнтральна-юпікская мова

Цэнтральна-юпікская мова (саманазвы: Yup’ik, Cup’ik) — мова юпікскай групы эскімоскай галіны эскімоска-алеуцкай сям’і[1], на якой размаўляюць юпік Цэнтральнай Аляскі. У нашы дні налічваецца 19 000 носьбітаў[2].

Пісьмовасць

Югтун

У 1900 г. шаман Уякук склаў піктаграфічную складовую пісьмовасць югтун[3]. Пазней ён замяніў піктаграмы на знакі, падобныя на лацінскае пісьмо. Югтун выкарыстоўваўся некаторымі місіянерамі сярод юпік. Адначасова каталіцкія і пратэстанцкія місіянеры ўжывалі для цэнтральна-юпікскай мовы літары лацінскага алфавіта.

У 1960-я гг. група амерыканскіх лінгвістаў з Фэрбанксу на чале Айрын Рыд[4] распрацавала варыянт арфаграфіі, прыдатны для англійскай клавіатуры. У ім спалучэнні лацінскіх літар і знакаў адлюстроўвалі спецыфіку маўлення юпік[5]. Дзякуючы гэтаму стала магчымым друкаванне тэкстаў на цэнтральна-юпікскай мове без дадатковага абсталявання і з 1973 г. — выкладанне на ёй у школах Аляскі.

Зноскі

  1. Alaska Native Language Relationships and Family Trees Архівавана 5 студзеня 2016.
  2. Central Alaskan Yup’ik (Yugtun)
  3. Yugtun script
  4. Irene Reed(недаступная спасылка)
  5. A.C. Heinrich, Yup’ik Eskimo Grammar; Irene Reed, Osahito Miyaoka, Steven Jacobson, Paschal Afcan, Michael Krauss
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Мовы і дыялекты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Мовы ЗША
Катэгорыя·Эскімосы
Катэгорыя·Эскімоска-алеуцкія мовы