Цьмя́нец[3][4] (Chaerophyllum) — род кветкавых раслін сямейства Парасонавыя (Umbelliferae). Налічвае 46[5] (каля 40[4]) відаў, пашыраных ва ўмераным поясе Еўразіі і Паўночнай Амерыкі.
Двухгадовыя (клубневыя) і шматгадовыя (карэнішчавыя) травяністыя расліны з прамастойнымі сцябламі. Лісце чаргаванае, шматразова перыстарассечанае. Кветкі дробныя, белыя, зрэдку ружовыя і пурпуровыя, сабраныя у складаныя парасоны. Плод — віслаплоднік з тупымі рэбрамі.
Лекавыя, харчовыя і меданосныя расліны. Некаторыя віды ядавітыя і пустазелле.