wd wp Пошук:

Цынерарыя

Цынерарыя (Cineraria) — род кветкавых раслін сямейства Астравыя (Asteraceae). Налічвае каля 50 відаў, паходзячых з трапічных раёнаў Афрыкі.

Cineraria geifolia

Шматгадовыя травы і паўкусты вышынёй да 60 см з голымі або апушанымі сцёбламі. Лісце суцэльнае або перыстарассечанае. Кветкі ў кошыках, сабраных у суквецце шчыток. Плод — сямянка.

У якасці дэкаратыўных раслін у аранжарэях і пакоях вырошчваюцца цынерарыя гібрыдная (Cineraria chybridia), цынерарыя прыморская (Cineraria maritina) і інш.

Літаратура

Спасылкі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Астравыя (падсямейства)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Флора Афрыкі