wd wp Пошук:

Цыклагексанон

Цыклагексанон — аліцыклічны кетон.

Бясколерная вадкасць з рэзкім пахам ацэтону і мяты. Тэмпература плаўлення −40,2 °C , тэмпература кіпення 155,6 °C, шчыльнасць 0,946 г/см³ (пры тэмпературы 20 °C). Раствараецца ў вадзе (каля 7 % пры 20 °C), змешваецца з большасцю арганічных растваральнікаў, растварае нітрацэлюлозу, ацэтат цэлюлозы, тлушчы, воскі, многія прыродныя смолы, полівінілхларыд і інш. Мае ўсе характэрныя для кетонаў хімічныя ўласцівасці. У прамысловасці цыклагексанон атрымліваюць каталітычным акісленнем цыклагексану (звычайна ўтвараецца сумесь з цыклагексанолам) і каталітычным акісленнем цыклагексанолу.

Выкарыстоўваюць пераважна ў якасці сыравіны для атрымання капралактаму і адыпінавай кіслаты, сыравіны ў вытворчасці поліамідаў і ў якасці растваральніка.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Кетоны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара