wd wp Пошук:

Цыклагексан

Цыклагексан, цыклагексаметылен[1], гексаметылен[2], гексагідрабензол[2] — арганічнае рэчыва класа цыклаалканаў. Хімічная формула — C6H12.

Бясколерная вадкасць з характэрным пахам. Атамная маса 84,16 а.а.м. Шчыльнасць 0,77855 г/см³ (пры 20 °C). Тэмпература плаўлення 6,5 °C. Тэмпература кіпення 81,4 °C. Не раствараецца ў вадзе, змешваецца з этанолам і дыэтылавым эфірам, тлустымі кіслотамі, амінамі. З вадой і бензолам утварае азеатропныя сумесі.

Атрыманне

Атрымоўваюць каталітычнай гідрагенізацыяй бензолу ў вадкай фазе пры тэмпературы 150—250 °C і ціску 1—2,5 МПа (выхад 99 %), а таксама вылучаюць рэктыфікацыяй з нафтапрадуктаў.

Выкарыстанне

Цыклагексан выкарыстоўваецца ў якасці сыравіны асноўнага арганічнага сінтэзу, растваральніка. Таксама выкарыстоўваецца ў фармацэўтычнай прамысловасці ў якасці экстрагента.

Зноскі

  1. Хімічны слоўнік навучэнца: Дапам. для вучняў / Б. Н. Качаргін, В. М. Макарэўскі, Л. Я. Гарнастаева, В. С. Аранская. — Мн.: Народная асвета, 2003. — С. 264. — 287 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-12-0621-8.
  2. 1 2 Артыкул на сайце ХиМиК.ру (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Цыклаалканы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Прадукцыя асноўнага арганічнага сінтэзу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара